Апошні рэліз 2014 года на 34mag. Трэці раман музыкі, мастака і пісьменніка Аляксея Талстова – экзатычная споведзь тых, хто аднойчы забыў дарогу дадому.
«Валацугі»
Раман на беларускай мове
© Талстоў Аляксей Сяргеевіч, 2014
© 34mag.net, 2014
Аляксей Талстоў апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Рэйвы, украінскія казакі-будысты, бежанцы з Самалі, індыйскія бармены, халодныя гатэлі ды бясконцыя размовы пад піўко да світання – фантастыка для дамаседа і звыклы побыт для валацугі. Новы раман Талстова – гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся за прыгодамі ды так і не вярнуўся да «нармалёвага», звыклага для большасці жыцця.
«Валацугі» – лэвэл-ап без падрыхтоўкі для інфантыльных летуценнікаў, песня пра своеасаблівы дарожны аскетызм, калі невядомае заўтра прымушае моцна цаніць тое, што маеш сёння. Зрэшты, гэта гімн вялікаму свету, дзе ўсе межы пралягаюць толькі ў галаве і да якога варта дакрануцца кожнаму, хто хоча пазнаёміцца з сабой.
Аляксей Талстоў, аўтар рамана «Валацугі»:
«Адзін мой добры таварыш, вельмі паважаны й салідны чалавек, гаворачы наконт плянаў ды перасоўваньняў, любіць нагадаць: “Ты ж ведаеш. Чырвоны пыл – гэта з канцамі. Уядаецца ў скуру, у мозг”. Ён мае на ўвазе фэрыты, якія надаюць зямлі адпаведны вохрысты колер. Індыя багатая на жалеза. Пыл фарбуе вопратку, асядае на абутак, ён паўсюль, і хрэн ты калі пазбавісься гэтай дрэні. Трапнае параўнаньне. Няма чаго дадаць».
Рэдактарка – Лідзія Міхеева
Вёрстка – Іван Свешнікаў
Карэктар – Ліда Наліўка
Ідэя вокладкі – Даніла Беранцаў (feat. Them Crooked Vultures)
Малюнак на вокладцы – Ганна Крук
Рэалізацыя вокладкі – Кася Сырамалот
Куратары выдання – Вольга Палевікова, Антон Кашлікаў
Новы раман Аляксея Талстова пра адваротны бок даўншыфтарскай рамантыкі.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.