Новая літаратурная прэм’ера на 34mag. 36-гадовы Яўген Увядзенскі, актыўны ўдзельнік менскай музычнай сцэны сярэдзіны 2000-х, лідар ужо не існага гурта «Лояльный муравей», дэбютуе авантурным раманам пра ўласныя прыгоды ў адной з самых бедных краін свету.
«Либерия»
Раман на рускай мове
(с) Увядзенскі Яўген Сяргеевіч, 2014
(с) 34mag.net, 2014
Раман Увядзенскага – гэта даволі падрабязнае дакументаванне пасляваеннай афрыканскай рэальнасці, у якую акунаецца герой рамана, вымушаны ў выніку трагічнага збегу абставін «ірваць кіпцюры» з радзімы без шанцаў на вяртанне.
«Либерия» – гэта квіток у адзін бок, варонка, якая засмоктвае цябе ў кактэйль з юнацкіх амбіцый, прадажнага сексу, карупцыі, спёкі, поту, беднасці і сталення.
Гэта трагічны гімн ірваным кашулям, расцягнутым футболкам, старым мабільнікам ды іншым рэчам, якія не маюць ніякага значэння, а хтосьці за іх гатовы цябе нават забіць. Гэты раман – варыва са стэрэатыпаў, памылак і прасвятленняў, якія адбываюцца ў той момант, калі нічога змяніць ужо немагчыма. Нарэшце, гэта кніга пра краіну, у якой вільготныя сурвэткі патрэбныя толькі для таго, каб «выціраць сперму са скуры чорных дзяўчат».
Вядома, гэта раман і пра Беларусь, бо куды б ты ні бег з радзімы, радзіма заўсёды будзе бегчы разам з табой.
«Либерия» Яўгена Увядзенскага – бясплатна на «Першаку».
Рэдактарка – Алена Талапіла
Вёрстка – Іван Свешнікаў
Ідэя вокладкі – Danila Berencef
Рэалізацыя вокладкі – Кася Сырамалот
Cover model – Алуфемі Анаенка
Куратары выдання – Антон Кашлікаў, Вольга Палевікова
Фота на вокладцы зробленыя ў студыі «Канаплёў-Лейдзік».
Прэзентуем другую частку кнігі Рамана Свечнікава пра падарожжа вакол свету.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.