Сёння мы прэзентуем зборнік Васіля Быкава «Пасляжыццё». У кнігу ўвайшлі аповесці і апавяданні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцці аўтара.

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, – недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання – гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя – своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
«Пасляжыццё» | (с) Васіль Быкаў
Усе тэксты ў аўтарскай рэдакцыі
Ілюстрацыі – Hanna Kruk
Канцэпты – Danila Berencef
Вёрстка – Filifjona
Карэктура – Аляксандра Дорская
Рэдакцыя 34mag.net выказвае падзяку за дапамогу пры выданні кнігі ўдаве Ірыне Міхайлаўне Быкавай, Саюзу беларускіх пісьменнікаў і часопісу «Дзеяслоў».
Раман – падарожжа па Індыі і Непале ад прафесійнага валацугі Аляксея Талстова выйшаў на 34mag.
Прэзентуем другую частку кнігі Рамана Свечнікава пра падарожжа вакол свету.
Новы раман Аляксея Талстова пра адваротны бок даўншыфтарскай рамантыкі.
Заснавальнік Accidental Point прэзентуе альбом «Krope».
Калі гастраномія выходзіць за межы кухні.
Як зняць трывожнасць і адшукаць той самы work-life balance?