«Карты, грошы, два ствалы» ў беларускай правінцыі ці «Людзі на балоце» XXI стагоддзя? Кажам шчыра: гэтая гангста-казка з паганшчынай і хэпі-эндам – самая смешная і кранальная кніга пісьменніка. Спампаваць раман ты можаш, вядома, бясплатна.
«Сфагнум» Віктар Марціновіч (c) 2013
Выданне на рускай мове
Рэдактар – Аляксандра Дорская
Вёрстка – Filifjona
Ідэя вокладкі – Danila Berencef
Малюнак на вокладцы – Hanna Kruk
Відэа – Danila Berencef
Беларускі пераклад рамана «Сфагнум», зроблены Віталем Рыжковым, выйшаў у выдавецтве «Кнігазбор». На сённяшні момант набыць яго можна ў Менску – у кнігарнях «Веды», «Светач», «Цэнтральнай кнігарні» ды інш.
Віктар Марціновіч – напэўна, найбольш паспяховы сучасны беларускі аўтар. Гуляючы з мовамі і кантэкстамі, апісваючы ўвесь гонар і прадузятасць тутэйшай рэальнасці і не звяртаючы ўвагі на з’едлівасць і неабгрунтаваную крытыку, ён прасякае для беларускай літаратуры акенца на сусветны кніжны прастор. І гэта тое, чаго, нягледзечы на лакальныя поспехі і пераклады, пакуль яшчэ нікому зрабіць насамрэч не ўдалося.
Дэбютны раман Марціновіча «Параноя» выйшаў па-англійску ў ЗША, а бліжэйшым часам будзе выдадзены яшчэ на некалькіх мовах у шэрагу еўрапейскіх краін. Новы раман Марціновіча «Сфагнум», які мы прэзентуем сёння, – гэта яшчэ адзін эксперымент. І не толькі па жанры, стылі і змесце. Гэта эксперымент яшчэ і па форме прэзентацыі.
Упершыню беларускі раман адначасова выходзіць адразу на дзвюх платформах і на дзвюх мовах – па-руску, на мове арыгіналу, у выглядзе электроннага рэлізу на «Першаку», і папяровым выданнем у перакладзе на беларускую. «Мне здаецца, – тлумачыць аўтар, – гэта адзіны спосаб дагрукацца да земляка-чытача, з яго моўным, платформавым і светапоглядным расколам суб’екта».
Новы раман Марціновіча, які яшчэ да выхаду трапіў у лонг-ліст расійскай прэміі «Нацыянальны бестселер», – гэта спроба змяніць падыход да літаратуры. «Раней я казаў пра простыя рэчы складанымі словамі, – адзначае аўтар. – Цяпер вырашыў паспрабаваць сказаць пра складанае, глыбіннае, у лёгкай форме».
Замежныя выдаўцы Марціновіча ўжо празвалі гэты раман «“Карты, грошы, два ствалы” ў беларускай правінцыі», змясціўшы яго ў нішу «гангстарскай камедыі». Аднак толькі мясцовы чытач здолее дасканала зразумець прычыны ўсяго гэтага смеху скрозь слёзы, які прарываецца ў гэтым тэксце амаль на кожнай старонцы.
«“Сфагнум” – гэта сума маіх назіранняў за тым, як дзіўна ўсё ўладкавана ў Беларусі, сфармуляваная не зусім у цэнзурнай форме, – кажа пісьменнік. – Я лічу, што гэты тэкст – самае важнае з напісанага мной пра Беларусь да цяперашняга моманту. Гэта не раман пра вёску. Гэта не раман пра балота. Гэта раман пра абсурд. У які мы ўсе пагружаныя. Канцоўку рамана прашу лічыць хэпі-эндам».
Тут ты можаш знайсці папярэдні раман Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай»,
які быў выдадзены таксама на «Першаку».
Прэзентуем беларускі пераклад кнігі рэпартажаў Вітальда Шаблоўскага – пра тое, якім коштам даецца свабода.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.