Murovei дропнуў EP у беларуска-партугальскай эстэтыцы

У беларускага рэпера «старой школы» Murovei выйшаў EP «Saudade» з лайнамі ў стылі «родная багна за сэрца цягне».
Рэліз змяшчае ў сабе хіп-хоп, даб/рэгі і соўл/R’n’B гучанне. Канцэптуальна тры кампазіцыі міні-альбома – «Багна», «Фавэла» і «Мара-Мора» – прысвечаныя светлай тузе, каханню і настальгіі – стану, які ў партугальскай культуры апісваецца словам «saudade». Візуальныя адсылкі да партугальскага азулежу і беларускай выцінанкі на вокладцы мусяць падмацаваць гэтую агульную задуму.