Каго наша дзяржава лічыць дармаедамі і ці апраўдваюць яны сваю мянушку? Мы пагаварылі з шасцю маладымі героямі, якія атрымалі «лісты шчасця», пра тое, за што іх падатковая сістэма ўзяла ў абарот.
Жэня, 28 гадоў
былы прадпрымальнік
– У мяне была свая кропка на рынку ў 2012-м: вазіў адзенне на продаж, справы ішлі нядрэнна. Улетку 2014 года продажы ўпалі, а тут яшчэ новы закон увялі, па якім мне трэба было і бухгалтарскі ўлік весці самому, уяўляеш? У рэшце рэшт я закрыў ІП і застаўся без працы. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» у Віцебску 14-ы шэраг, дзе я стаяў, цяпер увесь пусты, ды і на ўсім рынку пакупнікоў амаль няма, а прадаўцы, што засталіся, днямі сядзяць у тэлефоне. Тыя, хто быў у гандлі ўжо даўно, змаглі ўтрымацца. А я не змог. Трэба было раней пачынаць, а то зайшоў у аўтобус на апошнім прыпынку.
Працы цяпер асабліва няма, з чаго падатак плаціць? Вось збіраюся шукаць вакансіі на біржы, хоць не асабліва ўпэўнены, што там можна знайсці нешта талковае.
Каця, 27 гадоў
маркетолаг
Таміла, 25 гадоў
былая студэнтка
Улад, 25 гадоў
беспрацоўны
Наста, 21 год
студэнтка
– Быў апошні дзень сесіі, наперадзе вакацыі – я шчаслівая і стомленая лягла спаць. І тут мама прыносіць ліст аб «дармаедстве». Я настолькі разгубілася спрасонку – першая думка ў мяне была пра тое, дзе ж я вазьму грошы на падатак, цэлых 360 рублёў? Праз хвіліну я, вядома, зразумела, што ліст прыйшоў мне па памылцы. Я сабрала ўсе даведкі з універсітэта, што я з’яўляюся студэнткай і была ёй у 2015 годзе, адвезла дакументы ў падатковую. Там усё прынялі, папрасілі прабачэння за памылку і наогул вельмі здзівіліся.
Закон увялі, але саму сістэму не наладзілі, каб лісты прыходзілі толькі тым, каму трэба. Мне прыйшлося ехаць ва ўніверсітэт на вакацыях, а калі б я была ў іншым горадзе, было б увогуле нязручна. Пакуль мяне гэты закон асабліва не закрануў. Але наогул мне не падабаецца ідэя пра абавязковую працу, што калі, напрыклад, я захачу з’ехаць за мяжу? Чаму я павінна камусьці даваць справаздачу?
Наталля, 27 гадоў
вандроўніца
Разбіраемся, як рэагаваць на «лісты шчасця» ад падатковай.
Зацані дэвіянтнае экамастацтва, пакуль чакаеш свой фалафель.
«Літаратура пра адчуванне часу тых, каго мы заўчасна страцілі».
Больш сінтоў і яскравыя калабы.
КАМЕНТАРЫ (2)
ну послали на всякий случай эти повестки допустим 50 тысячам человек, если все в порядке ,то ничего в этом страшного нет, а то подымают вой:я в Италии почему МНЕ пришла!? или : Я работала. разберутся и с такими и все будет ок.
Куды цікавей пачытаць Верасня. Зараз пацан стаў на улік па беспрацоўю і адбывае працадні ў калгасе. Валожынскі цэнтр занятасці насельніцтва ўключаны ў арт-праект.