Тэст: За базар адказваеш?

Правер, наколькі ты разбіраешся ў тым, як можна выражацца, а як – непрыстойна. Усе прыклады, што ты пабачыш, – гэта рэальныя навіны з рэальных сайтаў. Ну што, якім журналюгам кінем ціпуна на язык, а каго пакуль пашкадуем?

Тэст: За базар адказваеш?

Старт!

«Хлопец з ДЦП паставіў рэкорд па адцісканнях у самалёце»

Так!

Падкрэслілі, што гаворка ў першую чаргу пра чалавека, а не пра яго інваліднасць. Прымаецца.

Не!

Далей!

«У Італіі няўдзячны негр падпаліў аўтобус з дзецьмі»

Так!

Так можа называць толькі рэпер свайго дылера. І тое пры публікацыі трэка ў сэрвісах слова ўсё роўна запікаюць адпунктоўкай.

«У Кіеве іншаземец збіў жанчын-цыганак, якія абакралі яго»

Слушна!

Падкрэсліваеш этнічную прыналежнасць злачынцаў – ліеш вадзіцу на млын ксенафобіі. Маўляў, усе яны такія. А гэта не так.

Няправільна!

«Дагестанцы выступілі супраць будаўніцтва арэны ў гонар Нурмагамедава»

Так!

Усё ў парадку. Гаворка ідзе пра тое, што жыхары пэўнага рэгіёна не хочуць, каб на іх падаткі будаваліся стадыёны. Як думаеш, дарэчы, не пабудуюць?

«Астранаўт прама з арбіты павіншаваў прыгожы пол з 8 сакавіка»

Дакладна!

Калі ёсць нейкі «прыгожы пол», то яго прадстаўніцам абавязкова будзе прылятаць і прылятаць за непаголеныя лыткі ці непрычасаныя бровы. А яны, між тым, нікому нічога не вінныя.

Памылкова!

«Нетыповы бомж Барыс жыве пад лесвіцай прэстыжнай новабудоўлі ў Менску»

Так!

Тут пратакольна-міліцэйскае слова дэгуманізуе людзей, якія апынуліся ў цяжкіх абставінах. Акрамя таго, у паказаным матэрыяле мяркуецца, што ёсць «тыповыя» бамжы: брудныя, пітушчыя, зладзеяватыя.

«Інвалід згарэў ва ўласным доме ў Пастаўскім раёне»

Так!

Калі ў матэрыяле важна падкрэсліць, што наяўнасць інваліднасці ў чалавека адбілася на яго магчымасці сябе выратаваць, можна напісаць «чалавек з інваліднасцю».

«Мадэль з сіндромам Даўна з Менска паўдзельнічала ў гламурнай фотасесіі для конкурсу мадэляў»

Слушна!

Так, пра людзей з сіндромам Даўна прынята пісаць менавіта так. Пакінь «даўнаў» вядучым лайнашоу на YouTube.

Няправільна!

Так, пра людзей з сіндромам Даўна прынята пісаць менавіта так. Пакінь «даўнаў» вядучым лайнашоу на YouTube.

Далей!

«Брытанскія мусульмане абвалілі садаміцкую праграму ў школе Бірмінгема»

Так!

Відавочна, аўтары матэрыялу падтрымліваюць брытанскіх мусульман, але не варта рабіць гэта, выкарыстоўваючы хейтарскую лексіку. Казаць «садаміты» ў прыстойным грамадстве – гэта нават горш, чым набляваць на стол.

«З фільма "Чорная пантэра" выразалі нетрадыцыйныя адносіны»

Дакладна!

Традыцыі бываюць розныя. Не прыпадабняйся чыноўнікам, якія згвалтавалі гэтае слова да такой ступені, ажно ад яго засталося ўжо дзіравае нішто.

Няправільна!

Традыцыі бываюць розныя. Не прыпадабняйся чыноўнікам, якія згвалтавалі гэтае слова да такой ступені, ажно ад яго засталося ўжо дзіравае нішто.

Далей!

«У РПЦ назвалі злачынцамі лекараў, якія праводзяць аперацыі па змене полу»

Так!

Мяняюць пальчаткі, пол – карэктуюць. Або здзяйсняюць пераход.

Не!

Мяняюць пальчаткі, пол – карэктуюць. Або здзяйсняюць пераход.

Далей!

«У сусвеце Marvel з'явіцца першы супергерой-гомасэксуал»

Так!

Гомасэксуал – прыстойнае слова. Гей і лесбіянка таксама ок.

Не!

Гомасэксуал – прыстойнае слова. Гей і лесбіянка таксама ок.

Далей!

«Какорын можа стаць калекам у СІЗА»

Слушна!

Трэба канкрэтна напісаць, што там у «героя» са здароўем здарылася, а не выкарыстоўваць лексіку трэцяга гатунку.

Няправільна!

Трэба канкрэтна напісаць, што там у «героя» са здароўем здарылася, а не выкарыстоўваць лексіку трэцяга гатунку.

Далей!

«Выхадцы з Каўказа арганізавалі схему дзёрзкіх рабаванняў на Майдане»

Так!

У злачынства няма нацыянальнасці. Больш за тое, юнацтва, праведзенае сярод гор, ніяк не адбіваецца на тваім жаданні кагосьці зарэзаць.

«Мусульмане Германіі запатрабуюць узмацнення аховы мячэцяў»

Дакладна!

Тут рэлігійная група пазначаная заканамерна: менавіта мусульман усхвалявала, што мячэці сталі небяспечнымі.

Памылкова!

Тут рэлігійная група пазначаная заканамерна: менавіта мусульман усхвалявала, што мячэці сталі небяспечнымі.

Далей!

«"Цёткам па 30 гадоў, а паводзяць сябе, як лесбіянкі": вядомыя спявачкі паказалі свой пацалунак у сеціве і нарваліся на крытыку»

Так!

Тут усё дрэнна. І «цёткі», і жаданне навязаць людзям мадэль паводзінаў, якая «адпавядае» іх узросту, і негатывізацыя «лесбійскіх паводзін».

«Брытанскі гей-цырульнік, які наўмысна распаўсюджваў ВІЧ, атрымаў пажыццёвы тэрмін»

Так!

Работнікі тэліка і газет зрабілі шмат для таго, каб усім здавалася, быццам у кожнага гея калі не СНІД, то хаця б ВІЧ. Не трэба так!

«Дармаедаў пазбавяць дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля»

Дакладна!

Дзяржава прапанавала (а СМІ падхапілі) кідкае слоўца «дармаеды», каб пазначыць ім людзей, якія ў цывілізаваным свеце называюцца «беспрацоўнымі». Адчуй розніцу: у цябе няма працы (ну добра, прынамсі афіцыйнай...) ці ты ясі свой хлеб на халяву.