Wir.by прэзентаваў відэабібліятэку маладой паэзіі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 25.01.2021
- 6575
Асветніцкі інтэрнэт-праект Wir.by прэзентаваў відэапраект «ZRAMY»: 18 маладых літаратараў і літаратарак чытаюць свае вершы з залатой рамы, быццам яны ўжо класікі.
Мэта праекта «ZRAMY» – змяшаць у адно дзве стыхіі ўспрыняцця паэзіі: партрэты з падручнікаў белліту і жывыя выступы на прэзентацыях і батлах. «Гэта жывы зрэз пакалення, стоп-кадр паэтычнага 2020 года, і многія вершы сугучныя цайтгайсту сённяшняй Беларусі», – кажа каманда Wir.by.
У падтрымку праекта «ZRAMY» каманда Wir.by ладзіць інста-марафон. Удзел возьмуць Дар'я Бялькевіч, Ганна Шакель, Артур Камароўскі, Ганна Комар, Павал Капанскі, Віталь Мурашкевіч, Павал Дарохін, Іона Флінт, Дар'я Смірнова (Сімора), Данііл Арыянаў, Наста Шакунова, Ханна Мананкова. Марафон пачнецца ў 19 гадзін 27 студзеня па спасылцы.