Ёсць фота Палесся? Можна паўдзельнічаць у выставе
- Рубрыка: УЛОЎ
- 30.11.2020
- 7057
Экаактывісты з «Багны» ладзяць выставу пра хвалюючую прыгажосць і самабытнасць Палесся. Паўдзельнічаць можа кожная і кожны, хто будзе шчодры(-ая) падзяліцца сваім класным матэрыялам.
Што можа падысці: здымкі пра флору і фаўну Палесся, пра этнаграфічную і культурна-гістарычную спадчыну рэгіёна, пра наступствы антрапагеннай дзейнасці для тамтэйшай прыроды, пра прыгажосць гэтай прыроды. Ад аднаго аўтара прымаюць максімум пяць фота. На лічбу або плёнку – не важна. Важна, каб не «перафаташоп». Больш падрабязную інфу аб патрабаваннях і ўмовах чытай у апісанні івэнту на Facebook.
Выстава «Лексіка Палесся» некамерцыйная, ганарары тут не прадугледжаныя. Аднак імёны аўтараў абяцаюць апублікаваць у разнастайных матэрыялах, якія будуць прысвечаныя выставе.
Працы адбіраюць да 4 снежня ўключна. Адпраўляць трэба на пошту bahna.land@gmail.com.
Выстава «Лексіка Палесся» пройдзе 17 снежня ў дворыку культ. цэнтра «Корпус».