Вакансія дня: Ulej шукае моцнага піяршчыка
- Рубрыка: УЛОЎ
- 20.08.2018
- 11174
Краўдфандынгавая пляцоўка Ulej шукае PR-мэнаджара(-ку) на full-time у менскі офіс. Пра канкрэтны заробак у тэксце вакансіі нічога не кажуць, але гэта не замінае людзям пісаць у каментах, што гэта па-любому «вакансія мары».

Што ад цябе патрабуюць:
 моцныя навыкі і вопыт у PR;
  моцныя навыкі і вопыт у PR;
 прыязныя адносіны са СМІ;
  прыязныя адносіны са СМІ;
 уменне ствараць у сацсетках нясорамныя пісьменныя пасты;
  уменне ствараць у сацсетках нясорамныя пісьменныя пасты;
 вопыт у арганізацыі і каардынацыі публічных мерапрыемстваў;
  вопыт у арганізацыі і каардынацыі публічных мерапрыемстваў;
 вопыт ў пошуку партнёраў для івэнтаў.
  вопыт ў пошуку партнёраў для івэнтаў.
У ідэале шукаюць спеца, які чытае Probusiness, захапляецца Пракапеняй і Гурскім, верыць у моц крэатыўных індустрый, ведае KPI PR-актыўнасці і здольны(-ая) весці па ім справаздачнасць.
Што табе прапануюць:
 амбіцыйныя задачы;
  амбіцыйныя задачы;
 перспектыву роста да брэнд-мэнаджара;
  перспектыву роста да брэнд-мэнаджара;
 працу ў камандзе з настроем #youngpower;
  працу ў камандзе з настроем #youngpower;
 годную аплату працы;
  годную аплату працы;
 модны офіс-лофт на вуліцы Кастрычніцкай (адабраем!).
  модны офіс-лофт на вуліцы Кастрычніцкай (адабраем!).
Карацей, не сядзі кулём – дасылай рэзюмэ на пошту: s.snetko@ulej.by і дапамагай здароваму кругазвароту грошай у прыродзе.