Вакансія дня: перакладчык(-ца) на беларускую мову ў «Яндэкс»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 13.01.2021
- 7196
Інтэрнэт-партал «Яндэкс» шукае перакладчыка(-цу) на беларускую мову. Праца на дыстанцыёнцы.
Якія тэксты, магчыма, давядзецца апрацоўваць: дакументацыя, маркетынгавыя і PR-матэрыялы, тэксты для інтэрфейсаў. Працаваць прапануюць дома, спатрэбіцца толькі ноўт з інтэрнэтам. Графік свабодны. Аплата здзельная, залежыць ад колькасці і аб’ёму задач. Прадугледжанае навучанне.
Патрэбныя скілы:
кваліфікацыя лінгвіста або досвед працы перакладчыкам у сферы інфармацыйных тэхналогій (ад 5 гадоў);
шырокі кругагляд, асабліва ў галінах, звязаных з інтэрнэтам;
уважлівасць да дэталяў;
звычка заўсёды даводзіць справу да канца;
выдатнае веданне мовы.
Працоўныя абавязкі:
перакладаць разнастайныя тэксты;
складаць і дапаўняць гласарыі, неабходныя для перакладу тэкстаў;
праводзіць лінгвістычнае тэставанне;
вырашаць іншыя задачы, звязаныя з лакалізацыяй і перакладам.
Адбор супрацоўніка(-цы) складаецца з трох этапаў: аповеду пра сябе, тэсту на ўзровень валодання мовай і пісьмовага задання.