Беларускія перакладчыкі замуцілі краўд-праект: выпуск кніжнай серыі «Амерыканка». Творы культавых пісьменнікаў і пісьменніцы Паўночнай Амерыкі перакладуць на беларускую мову. Калі ты яшчэ не чытаў(-ла) Букоўскі, Кізі, Паланюка і Этвуд, гэта шанец прачытаць іх па-беларуску!
Увосень пабачаць свет чатыры раманы з серыі: «Чытво» Чарлза Букоўскі, «Палёт над гняздом зязюлі» Кена Кізі, «Пенелапіяда» Маргарэт Этвуд і «Байцоўскі клуб» Чака Паланюка.
На платформе Ulej можна перадзамовіць электронныя і друкаваныя кнігі да 22 жніўня. Першыя 150 кнігалюбаў, якія замовяць усе чатыры кнігі ў папяровым фармаце, атрымаюць зніжку ў 30%.
Яшчэ ты можаш абраць і іншыя амерыканскія кнігі, якія хацелася б прачытаць па-беларуску.
Сёння ў межах краўд-кампаніі стартуе праект «Кіно з “Амерыканкай”». У культурным цэнтры «Корпус» бясплатна будуць паказваць кіно паводле кніг, на пераклад якіх збіраюць сродкі.
1 жніўня – «Крымінальнае чытво»,
8 жніўня – «Байцоўскі клуб»,
15 жніўня – «Палёт над гняздом зязюлі».
Таксама будзе адукацыйная частка з зоркамі медыцыны.
«Дыскатэка для самотнага сацыяпатычнага нарцыса з заніжаным эга».
Папрацаваць рыдлёўкай у добрай кампаніі.
Вядомыя артысты надалі творам новае жыццё.
Каго варта перавыдаць у першую чаргу?