Пра апошняе
– За тры тыдні сакавіка вы «прачасалі» ўжо амаль два дзясяткі гарадоў. Як пачуваецеся на фінішнай прамой?
Жэня: Прыхварэў трошкі, але ў цэлым нармальна. Столькі выдатных людзей сустрэлі, столькі канцэртаў далі – падзяліліся сваёй горыччу з гэтым светам.
– Адкуль чэрпаеце столькі сіл?
Жэня: Сілы чэрпаем з фізічнага тулава. Планую за выходныя вылечыцца, каб працягнуць трыумфальнае падарожжа па свеце «репу» [менавіта на такім вымаўленні настойваюць музыкі. – 34mag].
– Косця, ты зусім нядаўна дэбютаваў як пісьменнік. Пра што твая першая кніга?
Косця: Не ведаю, пра каханне.
Жэня: Пра каханне да бабы. Пра міжполавае каханне.
– Як увогуле разыходзяцца вашыя кнігі?
Жэня: Разыходзяцца нядрэнна. Учора вось прадалі 40 асобнікаў Косціных кніг і прыкладна столькі ж маіх. Іх купляюць, нам удаецца на гэтыя грошы друкаваць новыя кнігі. Так усё і круціцца, так малы бізнэс і працуе [у хлопцаў кніжнае выдавецтва «Ил-music». – 34mag]. Мара ператвараецца ў руціну.
– У кожны горад вы прывозілі нейкі мерч. Давезяце што-небудзь да Менска?
Жэня: Баюся, што мерча не будзе. Паколькі мы едзем праз Украіну, а туды ўвозіць нічога нельга – інакш нас не пусцяць. Як-небудзь наступным разам, а то ў нас цэлая куча кніг ляжыць.
«Я думаю, што літаратура патрэбна болей таму, хто яе піша, а не таму, хто яе чытае»
– Калі параўноўваць усю папярэднюю творчасць «Макулатуры», ваш новы альбом «Пляж», здаецца, самы меладычны, лірычны нават. Як яго ўспрынялі слухачы?
Жэня: Добра. Я заўважыў на канцэртах, што «Пляж» – любімы альбом у публікі, як і ў нас. Наколькі ён любімы, настолькі ж ён і ненавісны. Паколькі даволі-такі цяжка гэта ўсё чытаць перад людзьмі. Быў час, калі я думаў, што не буду гэтага чытаць. А потым вырашыў што няхай гэта нават мяне заб’е, але я буду выступаць. Як сказаў Сынок [Косця. – 34mag], гэта такі агонь, да якога ён цягнуўся ўсё жыццё, каб ён яго спаліў. Так і здарылася. Каханне – такая ж самая ху*ня. Альбо ты становішся крывадушнікам, альбо яно цябе спальвае, альбо ты пераапранаеш яго, як шкарпэткі, альбо пазбаўляешся розуму, пазбаўляешся апоры ў жыцці. Усё гэта і адбылося, калі мы запісалі альбом «Пляж».
Пра літаратуру
– Што, на ваш погляд, адбываецца з сучаснай літаратурай?
Жэня: Нікому на*уй яна не патрэбна. Я думаю, што нашы кніжкі купляюць наогул не з-за зместу, а таму што гэта такі атрыбут – ты пабываў на канцэрце. Нам пашанцавала, што наша выдавецтва стала папулярным, але гэта толькі таму, што ў нас ёсць «реп»-гурт і колькі тысяч чалавек яго слухае. Інакш гэтыя кніжкі ніхто б не купляў. У кнігарні працуе адзін наш сябар і кажа, што чытачы купляюць толькі нашы кніжкі, а на астатнія нават не глядзяць. Хутчэй за ўсё, усё астатняе людзі чытаюць у электронным выглядзе. А нашыя толькі з-за гурта купляюць, каб была нейкая памяць пра маладосць, якая сыходзіць.
– Што вас увогуле штурхае да пісьменніцтва?
Жэня: Усё натхняе. І нічога. Уласны вопыт і прачытаныя кнігі. Прачытаныя кнігі – гэта, па сутнасці, таксама вопыт, таксама пражытае жыццё. Як казаў Уэльбэк: «Уласнае жыццё з часам ты памятаеш не лепш, чым прачытаны раман». Насамрэч нават горш. І сапраўды, нейкія любімыя кнігі я памятаю лепш, чым сваё жыццё. Напэўна, яны маюць велізарны ўплыў на творчасць.
– Напрыклад?
Жэня: Дзве найбольш паўплывалі на тое, што я пішу, – гэта «Магчымасць выспы» Уэльбэка і «Чапаеў і Пустэча» Пялевіна. Я іх перачытваў велізарную колькасць разоў і спрабаваў зразумець, як яны напісаныя, і ўсе свае метады запазычыў менавіта адтуль. Вядома, акрамя гэтага была яшчэ тысяча кніг, усе іх не пералічыць, але менавіта гэтыя кнігі сталі часткай мяне.
Косця: У мяне гэта, напэўна, «Дзённік няўдачніка» Лімонава, а з апошняга – «Зычлівіцы» Лiтэла. Ну і хопіць.
– А каго з літаратурных сучаснікаў вы вылучыце?
Косця: Нікога не трэба вылучаць.
Жэня: Сучасная літаратура – гэта такое балота. Навошта кагосьці вылучаць? Усё стане зразумела толькі па сканчэнні гадоў. Наогул паколькі інфармацыі зараз занадта шмат і яна даступная любому трохгадоваму дзіцяці, то і кнігі страцілі нейкую каштоўнасць. Чаму я ў першую чаргу займаюся «репам», а не прозай? Таму што мне здаецца, што музыка, акрамя інфармацыйнага, мае яшчэ і цялеснае вымярэнне. Гэта значыць, што адначасова знаходзіцца і ў часе, і ў прасторы. «Реп» яшчэ на цябе і неяк фізічна дзейнічае. Усё залежыць ад тэмбру. І музыка, як мне здаецца, галоўнейшая за словы. Таму я думаю, што літаратура патрэбна болей таму, хто яе піша, а не таму, хто яе чытае. Зараз прапанова перавышае попыт, я вам як выдавец кажу. Але, можа я і не маю рацыі. Заўсёды ёсць такія адмарозкі, як Сынок, якія купляюць кучу кніг.
Косця: Але я іх не чытаю. (Смяецца.)
– Не веру! У фільме «Унутраны рэп» [негульнявы фільм Маргарыты Захаравай пра гурт. – 34mag] ты толькі і робіш, што чытаеш паміж канцэртамі.
Косця: У мяне купа кніг – велізарная бібліятэка. Напэўна, трэць з яе я прачытаў. Апошнія тры кнігі я запампаваў з інтэрнэту: мне захацелася прачытаць менавіта тыя кнігі, якіх у мяне няма. Аляксандр Іваноў [кіраўнік маскоўскага выдавецтва Ad Marginem. – 34mag] казаў, што мы не выбіраем кніг ці жанчын – мы выбіраем толькі маянэз. Ты не разумееш, як знойдзе цябе кніга і што менавіта гэтую кнігу трэба прачытаць. Неяк мне было дрэнна і я не ведаў, чым заняцца, і раптам неяк сам пацягнуўся да кнігі «Жудасныя дзеці» Жана Както і проста ў*баў яе за адзін прысест. І гэта было якраз тое, што трэба. Хоць яна ляжала наогул у іншым пакоі, у іншай шафе – і неяк мяне туды накіравала ўзяць менавіта яе.
Пра здароўе
– У апошнія гады ў Беларусі адкрываецца шмат веганскіх месцейкаў, людзі актыўна перасаджваюцца на ровары і ў цэлым прыходзіць разуменне таго, што зялёны лад жыцця – гэта файна. Што вы думаеце на гэты конт?
Жэня: У апошні час нам гэта таксама ўдаецца. Напрыклад, у Екацярынбургу нас накармілі веганскай бастурмой. У Ніжнім Ноўгарадзе мы паелі ў добрай кафэсе нутавы суп. Нават ва Уладзіміры мы паелі ў веганскай установе з велізарным задавальненнем. Усюды адкрываюцца веганскія крамы. Такая зараза, як веганства, становіцца ўжо доляй не толькі такіх адмарожаных дурняў, як мы, але і многія гопнiчкi з раёнаў становяцца веганамi. Значыць, ёсць нейкія пазітыўныя тэндэнцыі.
– Часта чую, што гэта такая ж мода, як вэйп або падкасаныя калашыны.
Жэня: Мне здаецца, што гэта ўжо не мода. Гэта гадоў пяць таму было модна павеганiць, а потым кінуць. Цяпер ужо неяк больш свядома людзі да гэтага падыходзяць: навучыліся гатаваць па везе, есцi па везе. Калі гадоў пяць таму чалавек вырашаў стаць веганам, еў адну макарону з кетчупам і думаў: «Чаго гэта ў мяне страўнік баліць?», «Чаму я вуграмі пакрываюся?», то зараз ужо ўсюды можна дастаць прадукты з сейтанам, тофу і фалафель.
«Гадоў пяць таму чалавек вырашаў стаць веганам, еў адну макарону з кетчупам і думаў: “Чаго гэта ў мяне страўнік баліць?”»
– Карацей, у туры вы асабліва не галадаеце…
Жэня: Дзякуючы гэтаму хлопцу (звяртаецца да Косці) я ем нават больш, чым трэба. Калі на працягу трох гадзін у ягоны страўнік нічога не трапляе, ён пачынае скуголіць і шукаць ежу. Таму за кампанію мне таксама даводзіцца есці часцей. У мяне ўжо і хара акруглілася. Косця прывык пастаянна спортам займацца [боксам. – 34mag], і тулава яго вечна патрабуе ежу.
– У туры атрымліваецца фізухай займацца?
Косця: Наогул не атрымліваецца. Атрымліваецца толькі бухаць. (Смяецца.)
– А на сцэну вы як выходзіце? Ці бываюць цвярозыя канцэрты?
Косця: Цвярозыя канцэрты – гэта не цікава, гэта ўжо праца. А калі ты п’яны на канцэрце, то гэта ператвараецца ў нейкае перажыванне. Дапамагае ўвайсці ў панк-рок і экстаз. Гэта наш дэвіз. (Смяюцца.)
Пра іншыя праекты
– У якім стане знаходзяцца вашы іншыя праекты? Што з «Начнымі грузчыкамі», са «Шляпай Шаляпіна»?
Жэня: Праект «Начныя грузчыкі», я думаю, завершаны. Ён дайшоў да свайго мастацкага канца. Магчыма, калі мы аб’яднаемся праз 20 гадоў з Міхаілам Янотавым [паплечнік Жэні ў «Начных грузчыках». – 34mag], то зробім якую-небудзь ху*ню накшталт «Трайнспоцiнга-2». Праект «Шляпа Шаляпіна» пакуль упаў у кому, паколькі так гумарыць зараз мы не ў стане. Жыццё наша занадта недарэчнае і перапоўнена горыччу, цяжка да ўсяго ставіцца з гумарам і выдаваць такія гумарэскі. У нас усё больш пафасна-лірычная творчасць атрымліваецца ў апошні час. Але нічога прадбачыць нельга. Можа, праз паўгода мы зноў станем балакаць, станем кавээншчыкамі і запішам новы альбом.
– Паўтара года таму вы замахнуліся на кінематограф і запусцілі біяграфічны серыял «Рускі лес» пра жыццё пісьменнікаў. Чаму далей адной серыі не пайшло?
Жэня: Таму што ў мяне не хапіла сіл на гэта. І грошай. Мае рэсурсы былі цалкам вычарпаны, пакуль я рабіў першую серыю зусім без грошай, шукаў іх, збіраў. Хочацца, вядома, вярнуцца да нечага падобнага, але кіно – гэта адна з самых складаных спраў на планеце. Тым больш для таго, каб зняць добрае кіно, трэба спачатку зрабіць кучу жудаснага кіно. Увогуле пакуль я не дарос да гэтага. Можа, калі-небудзь вазьмуся.
Пра Беларусь
– Раз на год вы стабільна прыязджаеце ў Менск. Які для вас гэты горад?
Жэня: Вялікі горад, у якім можна выступіць і зарабіць крыху грошай на жыццё.
– А чулі пра «Дэкрэт №3»?
Жэня: Гэта ў вас там? Так, гэта сумна. Гэтым дакументам трэба дупу падцерці.
Косця: Калі б у нас выдалі такі закон, то быў бы поўны п**дзец. Не ведаю, ці можна казаць за іншую краіну, але, вядома, гэта дзярмо поўнае.
Жэня: У вашага прэзідэнта нейкія складаныя схемы. Мне здаецца, ён вас так загартоўвае проста, у яго такое пачуццё гумару, так ён выкоўвае з вас сапраўдных воінаў. Я заўважыў, што беларусы самыя жорсткія ва ўсім: калі пачынаюць калоць татухi, то забіваюць сябе цалкам; калі пачынаюць юзаць наркату, то так, каб знішчыць сябе на*уй; калі адрываюцца на канцэрце, то з поўнай аддачай; калі займаюцца міжполавай еб**й, то строга без гандона. Я люблю Беларусь.
«Я заўважыў, што беларусы самыя жорсткія ва ўсім»
– Беларусь вас таксама любіць і чакае. Ёсць планы на наступны год? Чаго чакаць фанам «Макулатуры»?
Жэня: Не ведаю. Пакуль спрабуем разабрацца са сваімі псіхічнымі хваробамі. Як толькі крыху паправім псіхіку, так і возьмемся за творчасць. А можа, і з дапамогай творчасці справімся з псіхічнымі хваробамі. Увогуле цяжкі быў у нас апошні годзік. Але калі атрымаецца, то мы, вядома, зробім новы матэрыял. Проста бяда ў тым, што ён павінен быць больш пі*даты за папярэдні.
Косця: Ці іншы наогул.
Жэня: Так. Таму трэба неяк падрыхтавацца, пражыць нейкі новы вопыт. Прачытаю не прачытанага мной Льва Талстога – можа, там знайду адказ, якім павінен быць «реп».
Чаго чакаць наведнікам вашага менскага канцэрта?
Жэня: Дарагія яб*ныя сябры. Мы выступім перад вамі 24 сакавіка ў клубе «ili». Пастараемся атрымаць задавальненне ад працэсу. І вы прыходзьце і атрымайце задавальненне ад гэтага дзейства, ад гэтага шаманскага танца і віннага працэсу ўз’яднання нас і вас.
Косця: Падпісваюся.
Каардынаты «Макулатуры»
Фота з афіцыйнай суполкі гурта
Вялікая размова з рэжысёрам у эміграцыі.
Наглядчыца ў жаночай калоніі – пра ўмовы ўтрымання зняволеных, крэатыўны атрад «наркаманак» і канібалак.
Лідар Plum Bum, NABR і «Противофазы» – пра Берасце, бульбу і чатыры з паловай хвіліны свабоды.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.