Адкрыты набор на бясплатны курс па захаванні рэсурсу ў крызісны час
- Рубрыка: УЛОЎ
- 27.04.2021
- 5139
Офіс Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці ў Беларусі USAID Belarus распрацаваў анлайн-курс «Чэк-ліст па жыцці», дзе эксперткі(-ы) распавядуць пра тое, дзе шукаць рэсурсы, як клапаціцца пра сябе і дапамагаць іншым у крызісны час.
Што будзе?
«Чэк-ліст па жыцці» складаецца з 11 кароткіх відэа пра асабістыя фінансы, тайм-менеджмент, развіццё бізнэсу ў крызіс, адпачынак падчас каранціну, выгаранне, самапрэзентацыю, асертыўнасць, гардэроб і экалогію. Ролікі аформленыя ў выглядзе плэйліста – іх можна глядзець у зручны час і ў любым парадку. Пасля прагляду кожнага відэа арганізатары(-кі) прапануюць выканаць простыя і натхняльныя заданні. Эксперты(-кі) будуць рэгулярна даваць удзельнікам(-цам) фідбэк і пры патрэбе адкажуць на іх пытанні праз асабістыя анлайн-сустрэчы.
Як трапіць?
Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца, запоўніўшы анкету да 30 красавіка. Курс працягнецца з 6 траўня па 6 чэрвеня. 6 траўня ў 19:00 адбудзецца стартавая сустрэча ў Zoom, дзе ўдзельнікі(-цы) змогуць задаць арганізацыйныя пытанні ды пазнаёміцца.