У Менску пройдзе лекцыя дырэктара студыі інфаграфікі ў «РИА Новости»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 15.01.2019
- 6979
Для ўсіх, хто хоча ведаць, чым жыве свет сучаснай інфаграфікі.
У рамках курса Вадзіма Шмыгава «Інфаграфіка BY» пры падтрымцы Invento Labs пройдзе адкрытая лекцыя Дзяніса Запаражана. Яна будзе падзелена на дзве часткі. У першай гаворка пойдзе пра ISOTYPE, прынцыпы венскай сістэмы і іх уплыў на сучасную інфаграфіку, а таксама пра працу з шаблонамі і візуальным праграмаваннем. Другая частка будзе прысвечана працы з анімацыяй і разбору прыкладаў з практыкі Дзяніса.
Дзяніс Запаражан – крэатыўны дырэктар студыі інфаграфікі ў «РИА Новости», які прапрацаваў там больш за 5 гадоў. Скончыў BHSAD курс ілюстрацыі Віктара Меламеда. Выпускнік 7-га набору Campus Дзімы Барбанэля. Выкладчык дызайну інфаграфікі ў ВШЭ на курсе Журналістыкі дадзеных. Выкладчык на курсе па візуалізацыі дадзеных у Нэталогіі.
Калі: 19.00, 18 студзеня
Дзе: Галерэя TUT.BY, пр. Дзяржынскага, д. 57, 9 паверх
Ілюстрацыя by Дзяніс Запаражан