У снежні ў Менск вернецца савецкі рэйв
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.12.2018
- 8628
Культавыя дыджэі, магутны гук, эстэтыка мяжы эпох – больш нічога не плануй на гэты ўік-энд.
У суботу 8 снежня ў хабе «Ок16» пройдзе вялікі тэхна-рэйв «Эпоха танцаў» . Хэдлайнер – DJ Zorkin, адзін з галоўных герояў музычнай рэвалюцыі апошніх гадоў «саўка». Таксама ў лайнапе Mr. Bars, без якога не абыходзіўся ніводны менскі рэйв канца 90-х. Кожны абяцае адыграць маштабны трохгадзінны сэт. Само сабой, на вініле.
А яшчэ ў «Ок16» завязуць акустычную сістэму Funktion-One – арганізатары абяцаюць паказаць «лепшы клубны гук у свеце». Усё, што трэба ведаць пра Funktion-One: гэтая сістэма ўсталяваная ў берлінскім «Бергхайне».
Услед за рэйвам у Менску плануюць паказаць і фільм «Эпоха танцаў» – дакументалку пра зараджэнне рэйв-культуры ў СССР і на постсавецкай прасторы. Мы ўжо пісалі пра паказ, але цяпер у яго змянілася дата: прыходзь у «Дом кіно» 12 снежня ў 19:30, каб даведацца, як выглядалі тэхна-вечарынкі 30 гадоў таму. Героямі фільма сталі Westbam, Арцемій Троіцкі, DJ Грув і Барыс Спайдэр. Таксама абяцаюць шмат прыгожых архіўных кадраў з саміх вечарынак. Зможаш знайсці адрозненні ад «Мечты» і «Сияния»?
Мерапрыемствы пад агульнай назвай «Эпоха танцаў» арганізаваныя незалежнымі прадзюсарамі Jools N 'Leo пры падтрымцы Ballantine's True Music.
КАМЕНТАРЫ (2)
Почему первый комментарий всегда от "патриота" своего времени — неудачника от поколения Instagram, который любит рассуждать о том, чего в глаза не видел, а о 90-х судит лишь по своим маме и папе. Я бы на месте организаторов таким выдавал бесплатный вход.
На одну сумасшедшую промогруппу стало больше. 90-е - убогое время, фанкшнуан - не панацея, бергхайн - поп клуб для туристов, Зорькин - забытый диджей, который не выступает на значимых событиях. И пустой танцпол докажет всё это. Даже бесплатно не пошел бы. Жалко немного организаторов.