Фота: Заліна Маршанкулава выступіла з лекцыяй у Менску
- Рубрыка: РЭПОРТЫ
- 28.10.2019
- 5073
Апошнія выходныя кастрычніка. На YouTube выходзіць новы выпуск шоу Ірыны Шыхман: ён прысвечаны стаўленню да жанчын на Паўночным Каўказе. У гэты ж уік-энд напалову кабардзінка Заліна Маршанкулава выступае ў Менску з лекцыяй «Было так добра, пакуль не прыйшлі феміністкі». Арганізуе мерапрыемства 34mag.net.
У інтэрнэце на лекцыю сталі рэагаваць яшчэ да таго, як тая прагучала: у 2019 годзе ў кожнага ёсць твітар, а таксама неацэннае меркаванне пра фемінізм і «кричащих» феміністак. Мужчыны, якія Заліну слухаць не збіраліся (квіток не танны і гэта ж трэба некуды ехаць), патрабавалі ад яе разабрацца з карнымі інстытутамі, прыдуманымі іншымі мужчынамі. У прыватнасці, пайсці ў войска – замест таго каб рэфармаваць гэтую сістэму прыніжэння чалавечай асобы; і дамагчыся смяротнага пакарання незалежна ад гендару – замест таго каб увесці мараторый на забойства людзей увогуле.
У дзень ікс публіка на «Корпусе» выключна лаяльная. Прыемных актывісцкіх асоб – шмат, вострых пытанняў – не тое каб. Некаторыя шкадуюць, што лектарка не прывезла мерч. Затое фірмовыя жарты – пры ёй.
Падчас выступу Заліна паспявае прабегчыся па гендарных стэрэатыпах і сэксісцкай рэкламе, падкрэсліць неабходнасць закона супраць хатняга гвалту; пагаварыць пра тое, што, калі жанчына будзе вадзіць цягнік метро, яна – насуперак аднаму жарту – не расплачацца; і пра тое, чым займаюцца феміністкі ў 2019 годзе – а займаюцца яны данясеннем простай думкі: месца жанчыны не каля пліты, а ўсюды.
Нехта пытаецца ў Заліны пра персанальны сакрэт невыгарання, і яна дзеліцца, праўда, не сваім: «Нянавісць». Зала смяецца, і атмасфера ўвогуле неймаверна сяброўская. Быццам фемінізм ужо перамог, а дзесьці на Паўночным Каўказе чарговая жанчына не робіць аборт толькі таму, што яе муж не хоча гадаваць дзяўчынку.
Канспекты лекцыі і фотачкі ад нашых калег:
«У Расеі ня вераць, што жанчына — чалавек». Заліна Маршанкулава пра сучасны фэмінізм
Автор предложения «пересесть с иглы мужского одобрения на мужское лицо» в Минске
Где фраза активистки, а где – бред? Тест на понимание феминизма
Фота: palasatka