На гэтых выходных менская тусовая моладзь разрывалася ад выбару: пайсці за гаражы разам з «Бассотай» альбо на двухпавярховае тэхна за сваёй «Мечтой». Пакуль і туды, і туды мамка ісці забараняе, нашыя фотакоры кінуліся ў самы гушчар ночы, каб нахапаць кадраў з абодвух полюсаў начнога Менску.
«Бассота на гараже»
У «Хулігане» мы сустрэліся з сур’ёзным фэйскантролем, які тых, хто добра выглядаў, абазначаў лічбамі на руцэ, тых, хто «не вельмі», – спыняў скенькаць на вуліцы на даху старога зэпара. Музло грала і тут. У бары было горача, як у сапраўдным гаражы бацькі дзяўчыны твайго брата. Лыжы, велік, целік, прыстаўка, санкі і шмат усякага такога ў родным хаосе валялася па «Хулігане», а з калонак нёсся UK Garage пад бурленне ад кіпеню андэграўнднага менскага дзвіжу – MC Kipah. Музло валілі без перапынку Vaden з Санкт-Пецярбургу, Гары, Maklai, Blitzbeat. Да такога цябе бацькі не рыхтавалі.






















«Мечта 007»
Другая must-see туса мінулых выходных – «Мечта 007». Не ведаем, ці марыў пра гэта Джэймс Бонд, але было сапраўды крута. Мы трапілі на сеанс экзарцызму ад маскоўскіх Interchain на першым паверсе Korpus8, якія, акрамя забіручай музыкі, яшчэ і крычалі ў мікра, што «здымаюць усе паўнамоцтвы з сябе». Добра, здымайце, а мы будзем здымаць танцуючых людзей у аранжавым святле. На другім паверсе трэба было мінаваць тыповы для «Мечты» псіхадэлічны чырвоны калідор, каб апынуцца ў цёмным пакоі, дзе было горача як у лазні, пэўна таму, што ў гэты час там граў чаканы госць, стваральнік кіеўскай «Схемы» Слава Ляпшэеў. Лазеры, віджэінг на маніторах у кучцы, мокрыя целы, дасціпнае тэхна – зашыбіся! Увесь час было бачна тых, хто толькі што за гаражамі скенькаў. Прыемна разумець, што няма спаборніцтва паміж тусоўкамі. А калі ёсць, то гэта трэба зварочваць, як кебаб на Камароўцы.
























Фотарэпорт з вялікай экстрым-барахолкі на Кастрычніцкай, дзе і пад дахам віселі, і на джамперах скакалі, і нават па водных хвалях каталіся.
«Сияние» вновь накрыло Октябрьскую.
Пасля Магілёва і Кіева афіцыйная прэзентацыя другой часткі кнігі «Рома едзе» адбылася ў Менску.
Тры біса «Манеткі», паўнавартасны лайв-бэнд і больш за 3000 чалавек у Falcone — зафіксавалі маштаб падзеі.
5 краін, 6 гарадоў.
Пра сакрэты папулярнасці, Varušniak, шчырасць і прамоўтарскую чуйку.
Пра сакрэты папулярнасці, Varušniak, шчырасць і прамоўтарскую чуйку.
КАМЕНТАРЫ (1)
Забыли рассказать про первый Беларуский #bassline CD
https://soundcloud.com/bassotas/sets/gari-nichego-horoshego-ep
#скенк + мечта = любовь