Самая гарачая пара для хлопцаў ад 18 да 27 гадоў – вясна і восень. У паштовыя скрыні апускаюцца альтэрнатыўныя «лісты шчасця» – павесткі з ваенкамата. Як эфектыўна адкасіць ад арміі, што можна перадаваць, калі твае сябры ўжо служаць, і ці ўвогуле ёсць выйсце – рыхтуем сані летам і ў новым выпуску «Працэсу» тлумачым усё, што ты хочаш ведаць пра войска.
Згодна з законам, гэта служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Можна служыць на тэрміновай службе, у рэзерве або вучыцца трымаць зброю ў руках на ваеннай кафедры.
З 2016 года ў Беларусі дзейнічае альтэрнатыўная грамадзянская служба.
Мэтавая аўдыторыя ваенкамата – мужчыны, годныя па стане здароўя і фізічным развіцці да выканання ваеннай службы.
Не мае значэння паходжанне, сацыяльны і маёмасны стан, раса, нацыянальнасць, рэлігія, род заняткаў, рэлігійныя і палітычныя перакананні, калі табе ад 18 да 27.
У беларускім войску могуць служыць і дзяўчаты, калі яны адпавядаюць патрабаванням і атрымалі падрыхтоўку па спецыяльнасцях, неабходных для Узброеных Сіл і іншых воінскіх фармаванняў.
Выпускнікі ВНУ, якія ідуць на службу ў войска па кантракце, вызваляюцца ад размеркавання.
Пазбегнуць «павіннасці» можна, калі ты маеш захворванні, якія могуць перашкодзіць паспяхова праходзіць службу. Поўны іх пералік ёсць у «Раскладзе захворванняў», які штогод публікуецца Міністэрствам абароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя.
Легальна пазбегнуць войска можна, калі ты – шматдзетны бацька, прайшоў альтэрнатыўную службу або адслужыў у іншай дзяржаве. Калі ты адсядзеў у турме ці маеш судзімасць, ты таксама робішся непрызыўным.
Калі твае блізкія сваякі былі ваярамі і загінулі альбо маюць інваліднасць, то ў войску ты можаш не служыць. Сіроты і людзі без апекуноў таксама не застаюцца на службе.
Грамадзяне іншых краін і зарэгістраваныя па-за межамі Беларусі не прызываюцца ў войска. Праз мясцовы аддзел міграцыі можна зарэгіцца ў Расіі і забыць пра павесткі.
Калі ў цябе няма вышэйшай адукацыі, то ты мусіш адслужыць паўтара года. Калі ёсць дыплом спецыяліста, то ў рэжым войска ўваходзіш на год.
Ваенная кафедра не ўратоўвае цалкам – у казарме прыйдзецца правесці шэсць месяцаў.
Калі ты маеш сур'ёзнае захворванне альбо вучышся ў ВНУ, магістратуры, аспірантуры ці ССНУ, то на момант навучання атрымліваеш адтэрміноўку. Адтэрміноўка для атрымання адукацыі даецца толькі адзін раз. Калі ты, напрыклад, скончыў ВНУ і збіраешся ў магістратуру, то адслужыць у войску прыйдзецца да магістратуры.
Можна атрымаць адтэрміноўку і па сямейных абставінах. Калі твая жонка цяжарная, вашаму дзіцяці менш за тры гады або твая жонка мае інваліднасць – табе даюць адтэрміноўку.
Калі твае бацькі на пенсіі ці маюць інваліднасць, ты таксама атрымліваеш адтэрміноўку ад войска. Калі ў цябе ёсць брат, які таксама трапляе пад прызыў, то па жаданні бацькоў адтэрміноўка даецца аднаму з вас.
Дэпутаты таксама маюць бенефіт у выглядзе адтэрміноўкі.
Калі ты знайшоў павестку ў паштовай скрыні, пад дзвярыма або табе проста патэлефанавалі з ваенкамата, ты маеш права не рэагаваць на яе. Да таго моманту, пакуль табе яе не ўручаць асабіста, або ты не распішашся за атрыманне заказнога пісьма з павесткай, або пісьмова не зафіксуюць, што ты адказваешся яе атрымліваць.
Згодна з артыкулам 27 Канстытуцыі твае блізкія не абавязаны нешта падпісваць або даваць якія-небудзь тлумачэнні наконт цябе.
Будзь асцярожны: акрамя ваенкамата павестку табе могуць уручыць па месцы працы, вучобы, у пашпартным стале, працоўнікі выканкамаў, участковыя міліцыянты, прадстаўнікі ЖЭС, то-бок нават дворнікі і сантэхнікі.
Як толькі да цябе прыйшла павестка, звяртайся ў прызначаны срок у ваенкамат. Калі ў цябе ўжо ёсць неабходныя медычныя паперкі аб нягоднасці, вазьмі іх з сабой. Калі не, самі супрацоўнікі ваенкамата накіруюць цябе на медкамісію.
Калі табе прыйшла павестка, але ты маеш права на адтэрміноўку, падрыхтуй патрэбныя паперы і пакажы іх у ваенкамаце. Напрыклад, калі ты вучышся ва ўніверы, то звярніся на ваенную кафедру, дзе атрымаеш патрэбную даведку.
Згодна з Законам «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», тых, хто «належным чынам апавешчаны і не з'яўляецца на мерапрыемствы па прызыву», могуць не выпусціць за мяжу.
У дачыненні да мужчыны, які да 27 гадоў ўхіляўся ад службы ў арміі, прызыўная камісія можа прыняць рашэнне «аб прызнанні грамадзянінам, які не прайшоў ваенную службу па прызыву, не маючы на тое законных падстаў». У гэтым выпадку ў графе «Асаблівыя адзнакі» ў ваенным білеце з'явіцца рэлевантная інфа, а шлях на працу ў МУС, МНС, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, органы фінансавых расследаванняў КДК, СК або ў чыноўніцкі апарат будзе зачынены.
Спачатку прачэкай ва ўніверы, ці прадастаўляецца там такая магчымасць. На ваеннай кафедры служаць два гады: на другім і трэцім курсах.
Трапіць на ваенную кафедру могуць не ўсе, а толькі тыя студэнты, чый сярэдні бал адпавядае ўсталяванаму мінімуму (у кожным універсітэце ён свой). Яшчэ трэба прайсці медкамісію.
Большасць часу на ваеннай кафедры займае вывучэнне тэорыі па сваёй спецыяльнасці, напрыклад, разведцы, картаграфіі ці артылерыі. Акрамя тэорыі, будуць і практычныя заняткі, дзе ўжо непасрэдна цябе навучаць ваяваць.
Пасля заканчэння ваеннай кафедры студэнт атрымлівае афіцэрскае званне: ад малодшага да старэйшага лейтэнанта.
Служба ў рэзерве адрозніваецца ад звычайнай тэрміновай тым, што «рэзервісты» толькі тры разы па месяцы знаходзяцца ў казармах. Атрымліваецца, што служыць прыходзіцца ўсяго адзін месяц на год цягам трох гадоў.
Трапіць у рэзерв могуць людзі, якія належаць прызыву на тэрміновую службу.
Дакладных крытэраў, у адпаведнасці з якімі ты гарантавана трапіш у рэзерв, няма. Звычайна гэта грамадзяне Беларусі, якія працуюць у дзяржаўных органах, маюць цяжкае матэрыяльнае становішча або малалетніх дзяцей. Гэта могуць быць і высокакваліфікаваныя спецыялісты дзяржорганаў або выкладчыкі, якія вельмі патрэбныя на месцы працы.
Чым ты будзеш займацца ў войску залежыць, у першую чаргу, ад самой часткі і спецыфікі войска. Можа, будзеш насіцца з аўтаматам па полі і рэгулярна бегаць марафоны, а можа, прыйдзецца чысціць сцежкі і прыбіраць траву ля часткі.
Выбар часткі, у якую трапіш, залежыць і ад стану здароўя, і ад фізічных параметраў (напрыклад, у танкісты не бяруць высокіх), і нават ад спецыяльнасці.
Як толькі ты паступаеш у войска, трэба абраць, як ты будзеш жыць: па статуце ці па дзедаўшчыне.
«Па статуце» значыць тое, што табе шмат прыйдзецца быць у нарадах, а для «ўвалаў» будзе значна менш магчымасцяў.
У войску забяспечаць вопраткай, але можаш узяць з сабой зменныя штаны, кашулю ды пару цішотак.
Не забудзься на сродкі гігіены: зубная шчотка, паста, брытва, гель пасля галення, мыла, пластыр – гэтага ў войску не выдаюць.
Лекі можаш не браць, бо ў частцы будзе аптэчка, дзе знойдзеш лекі першай неабходнасці.
Мабільныя тэлефоны ў войску фармальна забароненыя, але пакуль камандзір не бачыць, у большасці частак карыстацца імі можна. Каб не быць адрэзаным ад знешняга свету, захапі з сабой смартфон і зарадку да яго.
Карэспандэнцыя ў войску не забароненая, таму бацькі, сябры ці партнёр(-ка) могуць дасылаць і пасылкі, і лісты, і паштоўкі.
Рэкамендуецца дасылаць невялікія пасылкі. У скрыню можна пакласці і «мыльна-рыльныя» прычындалы – напрыклад, зубную пасту.
Вольнага часу ў салдата можа быць шмат, а з тэлефонам і інтэрнэтам у частцы праблемы. Пакладзі кнігі, каб твой сябра ў войску зусім там не скіснуў.
Не дасылай скорапсавальныя прадукты. Лепш пакладзі ў пасылку цукеркі ці сухафрукты – з салодкім у войску цяжка.
Важна пісаць лісты ці перадаваць пасылкі. Хлопцам на адлегласці вельмі патрэбная падтрымка блізкіх, і карэспандэнцыя – добры шлях выказаць свае пачуцці салдату.
Альтэрнатыўная грамадзянская служба з’явілася пасля Другой сусветнай вайны ў Нямеччыне і ў тых краінах, якія пацярпелі паразы і страцілі шмат людзей. Ідэя складалася ў тым, каб замяніць чымсьці сацыяльна карысным службу ў войску.
Сэнс альтэрнатыўнай службы ў тым, што калі чалавек з нейкіх прычын не можа несці вайсковую службу, ён мусіць мець права яе замяніць на неваенную.
У Беларусі ў Канстытуцыі 1994 года была прапісаная магчымасць замяніць тэрміновую службу альтэрнатыўнай, але закона не было да 2016 года.
Беларускі закон не адпавядае мэтам гэтай службы. Па-першае, у Беларусі патрапіць на альтэрнатыўную грамадзянскую службу могуць толькі вернікі па рэлігійных перакананнях. Ва ўсім свеце для прахаджэння АГС дастаткова любой прычыны, нават адмовы прызыўніка ад службы.
Тэрміны АГС у два разы большыя за звычайную вайсковую.
На АГС ніколі не паклічуць чалавека, які, напрыклад, не праходзіць па стане здароўя. Атрымліваецца, што ў прызыўнікоў ёсць два варыянты: альтэрнатыўная грамадзянская служба і тэрміновая.
Прызыўная камісія мае права запрашаць даведкі рознага кшталту, якія б пацвердзілі твае рэлігійныя перакананні. Таксама ў ваенкамат мусіць прыйсці прадстаўнік царквы, які зможа пацвердзіць, што ты – сапраўды вернік.
Закон распаўсюджваецца толькі на пратэстанцкіх вернікаў, бо калісьці праваслаўныя і каталіцкія цэрквы дэкларавалі, што іх вернікі могуць служыць у войску.
Той, хто праходзіць АГС, адначасова не трапляе пад нормы як Працоўнага кодэксу, так і ваеннага заканадаўства. Ён не можа працаваць у іншых месцах падчас прахаджэння АГС. Працоўны тыдзень складаецца з 6 дзён, а ўсяго ў год даецца 10 дзён адпачынку.
За АГС прызыўнік атрымлівае каля 274 рублёў – 150% ад бюджэту пражытачнага мінімуму.
Падчас АГС прызыўніку даецца жытло (звычайна – інтэрнат). Варта зазначыць, што, як правіла, заяўку з горада, дзе ты жывеш, не ўхваляюць.
Чытай, як можна ўсталяваць пандус, які ён мусіць быць і хто за гэта павінны плаціць.
Высвятляем, як планаваць абарону зялёных волатаў у сваім двары.
Разглядаем сакральныя па меркаванні індзейцаў тэпехуанаў працэсы – фота- і відэаздымкі – з пункту гледжання закона.
«Каб больш уважліва ставіцца да навакольнага асяроддзя».
Псіхадэлічная музыка з глыбокай лірыкай.
Паменшыць шкоду, падвысіць карысць.
КАМЕНТАРЫ (2)
Позволю себе исправить некоторые недосказанности и неточности в статье, которые могут вести читателей в заблуждение:
В статье ничего не сказано про существование военной службы по контракту. Попасть на нее можно и после 27 лет.
Расписание болезней не публикуется (принимается) каждый год. Утверждающее его постановление это такой же нормативно-правовой акт, как и многие другие, оно действует без ограничений по времени, поправки в него вносятся по мере необходимости. Если где-то пишут "Расписание болезней-2016", то это просто означает год последней правки.
После погашения или снятия судимости гражданин будет подлежать призыву (если он не отбывал наказание в виде лишения свободы).
После года обучения на военной кафедре призывник как младший командир попадает под регулярные весенние и осенние призывы и служить полгода, а после двух лет обучения становится становится офицером запаса и может быть призван на один год службы только в случае издания отельного указа президента (в последние годы таковые появлялись в 2006, 2016 и нынешнем году).
Заочное обучение кроме обучения на магистратуре в Беларуси отсрочки не дает. Еще не все это знают.
Между началом и окончанием службы в резерве проходит примерно один или полтора календарных года (в зависимости от наличия высшего образования), но два или три года учебных. На нее могут попасть и вообще ценные сотрудники любых предприятий.
Закон "Об альтернативной службе" не содержит преференций для протестантов, просто порочная правоприменительная практика часто приводит к тому, что претенденту на АГС отказывают в праве на индивидуальное вероисповедание и обладание определенными убеждениями, выясняя у руководства религиозных объединений, могут ли их члены иметь такие-то убеждения. А поскольку заявлять представителям РПЦ и РКЦ, что их прихожане, пусть даже некоторые, категорически против службы в армии, может быть чревато, то потенциальные альтернативщики из этих конфессий рискуют остаться без АГС.
Приведенный по ссылке текст закона устарел по меньшей мере три года назад, актуальный здесь https://ags.by/закон-республики-беларусь-о-внесении/
С уважением, Кирилл Петренко, администратор Центра прав призывника
Слышал про такую телегу
"Ваенная кафедра не ўратоўвае цалкам – у казарме прыйдзецца правесці шэсць месяцаў" - не зусім дакладна.
Калі ты адвучыўся на ваеннай кафедры адзін год - тады да, шэсць месяцаў арміі цябе чакаюць.
Але калі адвучыўся два гады (на другі год бяруць ня ўсіх) - атрымліваеш афіцэрскае званне і цябе спісваюць у запас (служыць ня трэба зусім).
Аднак жа ў апошнія дзве прызыўныя кампаніі выходзіў указ, па якім са ўсей рэспублікі забіралі у войска па 100 афіцэраў запасу (амаль усе яны былі тымі, хто скончыў два гады ваеннай кафедры) ;)