34 вязе ў Менск фемактывістку Заліну Маршанкулаву

27 кастрычніка ў Менску выступіць Заліна Маршанкулава – фемактывістка, аўтарка тэлеграм-канала «Женская власть», дзяўчына, якая ўзарвала інтэрнэт прапановай «перасесці на мужчынскі твар з іголкі мужчынскага адабрэння».

 

Заліна прыедзе з лекцыяй «Было так добра, пакуль не прыйшлі феміністкі». Размова пойдзе пра стэрэатыпы і памылкі, з якімі штодня сутыкаюцца сучасныя феміністкі.

 

 Галоўныя пытанні-пункты лекцыі 

  Чаму сцвярджэнне «фемінізм – гэта модна» памылковае?

  З якіх прычын расійскі бізнэс не хоча звязвацца з феміністкамі?

  Адкуль бяруцца меркаванні пра «страшных і адзінокіх» феміністак?

  І ўвогуле: дакуль яно ўсё так і будзе?

 

«Я распавяду, чаму быць феміністкай у сённяшняй Расіі – гэта ўсё роўна што прыбіваць геніталіі да бруку», – заяўляе лектарка.

Мы ў 34 ведаем, што ў Беларусі прыкладна тое ж самае (толькі прыбіваюць, хутчэй, да пліткі), таму не бачым ніводнай прычыны не быць разам з намі ў «Корпусе» 27-га чысла і не спытацца ў Заліны Маршанкулавай: якая хваля фемінізму нарэшце змые ўсё патрыярхальнае лайно ў каналізацыю?

Больш пра лектарку: Заліна Маршанкулава – стваральніца сайта з абсурднымі навінамі Breaking Mad, кіраўнічая партнёрка незалежнага выдавецкага дому «Мамихлапинатана» (выдаюць, сярод іншага, batenka.ru), аўтарка выданняў Snob.ru, TJ, The Village.ru, W-O-S.ru. На яе феміністычны тг-канал «Женская власть» падпісана амаль 30К карыстальнікаў. З папулярных анлайнаў – тлумачыла за фемінізм на YouTube-канале экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Ксеніі Сабчак.

 

Калі: 27 кастрычніка, 15:00
Дзе: культ. цэнтр «Корпус» (пр-т Машэрава, 6, корп. 8)
Фармат: лекцыя + Q&A

 

 Квіткі: тут