YouTube дня: псіхалагічная і юрыдычная дапамога ад probono.by
- Рубрыка: УЛОЎ
- 11.09.2020
- 6761
Валацёрскі праект probono.by запусціў серыю відэаролікаў пра тое, як дзейнічаць, калі з табой здарылася нешта страшнае.
Тэмы відэа падабраныя зыходзячы з тых запытаў, якія паступаюць у кантакт-цэнтр probono.by. Яны закранаюць юрыдычныя, псіхалагічныя і праваабарончыя пытанні. Напрыклад: «Што рабіць, калі прыйшлі з ператрусам?», «Як зняць пабоі?», «Што рабіць, калі выклікаюць на допыт?». Парады экспертаў дадзеныя ў максімальна практычнай форме.
Probono.by – адзіны партал, агрэгатар адкрытых ініцыятыў дапамогі тым, хто мае патрэбу ў прафесіянальнай дапамозе. Звязацца з валанцёрамі можна кругласутачна па нумары + 375 44 709-79-11. Аднак цяпер арганізацыі, ініцыятывы і асобныя спецыялісты, якія дапамагаюць пацярпелым, вельмі загружаныя, таму неабходную інфу не заўсёды атрымаеш хутка. Серыя відэаролікаў probono.by мусіць часткова запоўніць гэтую лакуну.
Што рабіць, калі ты пацярпеў(-ла) ад гвалту?
Што рабіць, калі цябе вызвалі на допыт як сведку?
Што рабіць, калі да цябе прыйшлі з ператрусам?