VEHA шукае вясельныя фотаздымкі ваеннага часу
- Рубрыка: УЛОЎ
- 12.01.2021
- 5602
Ініцыятыва VEHA збірае гісторыі для медыяпраекта «Вяселле падчас вайны».
Кожны(-ая) можа падзяліцца ўспамінамі і фотаздымкамі з сямейнага архіва, якія былі зробленыя з 1939 па 1945 гады на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гісторыю можна аформіць тэкстам або надыктаваць. Таксама прапануюць опцыю інтэрв’ю.
Навошта ўсё гэта патрэбна? Аўтары(-кі) кажуць, што іх план – «захаваць гісторыю паўсядзённасці, кахання і шлюбу ў часы Другой сусветнай вайны праз фатаграфіі і ўспаміны».
Матэрыялы збіраюць да 15 студзеня.
VEHA – гэта незалежная ініцыятыва, якая займаецца захаваннем і папулярызацыяй аматарскай архіўнай фатаграфіі і сямейных фотаархіваў. Не так даўно 34 распытаў стваральніцу VEHA Лесю Пчолку, чым каштоўныя здымкі простых людзей для ўсіх беларусаў увогуле.