Усынаўленне – гэта адмысловая форма бацькоўства, замацаваная судом. Яна прадугледжвае, што ты прымаеш чужога дзіцёнка як свайго роднага, і паміж вамі ўзнікаюць адпаведныя правы і абавязкі, як паміж крэўнымі бацькамі ды іх дзецьмі. Гэткая форма найбольш пажаданая для ўладкавання дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, аднак існуюць і іншыя варыянты.
На першым этапе трэба сабраць шэраг дакументаў. Для запуску працэсу ў аддзел адукацыі па месцы жыхарства падаюцца:
– медыцынская даведка пра стан здароўя будучых бацькоў,
– дакумент пра прыбыткі і працоўную пасаду,
– дакумент пра наяўнасць жытла.
Астатнія дакументы цягам месяца рыхтуюць спецыялісты аддзела адукацыі і Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення.
Абавязковым элементам з’яўляецца псіхалагічная дыягностыка і двухмесяцовая падрыхтоўка да бацькоўства. Падчас адукацыйнай праграмы кандыдат займаецца з псіхолагамі і сацыяльнымі педагогамі, праходзіць тэсты і сумоўі.
Далей адбываецца знаёмства з дзецьмі. Спецыялісты аддзела адукацыі і Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення даюць стандартную інфармацыю пра ўсіх дзяцей (фота, стан здароўя, наяўнасць сваякоў, кароткую гісторыю жыцця). Калі цябе зацікавіла анкета пэўнага дзіцяці, ты можаш пазнаёміцца з ім. Калі ты адмаўляешся ўсынавіць яго, ты можаш працягнуць пошукі. Некаторыя людзі прымаюць рашэнне цягам некалькіх гадзінаў пасля знаёмства, некаторым неабходна некалькі год.
Калі ты нарэшце знайшоў(ла) «сваё» дзіця, трэба звярнуцца ў суд з заявай і аплаціць пошліну ў памеры дзвюх базавых велічыняў.
Падрабязную інструкцыю па ўсынаўленні крок па кроку глядзі на сайце Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення.
Так. Калі дзіцё старэйшае за 10 год, ягонае меркаванне запытваюцца ў пісьмовай форме. З меншымі дзецьмі размаўляюць псіхолаг, сацыяльны педагог і інспектар, каб зразумець, што ён думае. У выпадку з немаўлятамі эксперты назіраюць, як паводзіцца і рэагуе дзіцё на кантакт з патэнцыйнымі бацькамі. Калі дзіцёнак супраць усынаўлення, суд наўрад ці вырашыцца станоўча.
Так! Ніхто са службовых асоб, што ўдзельнічаюць у працэдуры ўсынаўлення, не мае права паведамляць нікому звесткі пра ўсынаўленне. У заяве да суда можна папрасіць змяніць імя, прозвішча, дзень народзінаў дзіця, а таксама запісаць сябе ў якасці бацькоў у акце пра нараджэнне. Тым не менш спецыялісты настойліва раяць не хаваць ад дзіцяняці гісторыю ягонага з’яўлення ў сям’і. Непажадана выхоўваць дзяцей у сітуацыі недаверу, грэбавання іхнім паходжаннем.
Калі дзіцё даведалася таямніцу ўсынаўлення, пасля паўналецця ён/яна можа даведацца пра сваіх сапраўдных бацькоў у аддзеле адукацыі па месцы жыхарства.
Так, права на ўсынаўленне маюць як шлюбныя пары, так і самотныя людзі, хаця на практыцы гэта адбываецца не так часта. Самотныя жанчыны часцей усынаўляюць дзяцей, чым самотныя мужчыны.
Не. Усынавіць можна толькі тое дзіцё, чые зносіны з бацькамі цалкам перарваныя, бо яны памерлыя, невядомыя, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў ці прызнаныя недзеяздольнымі.
Штомесяц можна атрымліваць грашовую дапамогу ад дзяржавы на ўтрыманне дзіця, пакуль яму не споўніцца 16 гадоў.
Што тычыцца магчымых эмацыйных цяжкасцяў, то па неабходнасці можна звярнуцца ў Цэнтр псіхалагічнай дапамогі ўсыноўленым і ўсынавіцелям. Ягоныя спецыялісты даюць бясплатныя кансультацыі.
Апека і апякунства – гэта адна з форм сямейнага ўладкавання непаўналетніх дзяцей, якія засталіся без бацькоў. Апякун выхоўвае і клапоціцца пра дзіцё ў сябе дома і бязвыплатна, але не абавязаны траціць свае сродкі на ўтрыманне падапечнага – штомесяцова ён атрымлівае на гэта грошы. Важна, што апякун не можа перашкаджаць дзіцёнку стасавацца з яго бацькамі і блізкімі сваякамі.
Як стаць апекуном – чытай тут.
Прыёмная сям’я і дзіцячы дом сямейнага тыпу (ДДСТ) – гэта формы часовага прафесійнага клопату пра дзяцей. Гэта значыць, што прыёмныя бацькі і бацькі-выхавацелі ДДСТ працаўладкаваныя ў аддзел адукацыі на падставе тэрміновых працоўных дамоў і атрымліваюць грошы за сваю працу па выхаванні дзяцей у сям’і ці ДДСТ. У прыёмнай сям’і можа выхоўвацца да 4 дзяцей, у ДДСТ – ад 5 да 10 дзяцей.
Як стаць прыёмным бацькам ці бацькам-выхавацелем – чытай тут.
Патранатнае выхаванне – форма бязвыплатнага ўдзелу грамадзян у выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, якая прадугледжвае, што выхавацель можа наведваць дзіцё ў інтэрнаце або адукацыйнай установе, прымаць дзіцё ў сваёй сям’і ў выходныя дні і на вакацыях, і на большы час, калі пакуль не атрымліваецца знайсці яму сталую сям’ю. Як правіла, гаворка ідзе пра падлеткаў і юнакоў, з якімі ты можаш падзяліцца сваім жыццёвым досведам. Побыт у інтэрнатах часта пабудаваны такім чынам, што іх выхаванцы праз ізаляванасць не заўсёды ведаюць, як рабіць «простыя» рэчы: гатаваць, плаціць камунальныя, хадзіць у краму.
Як стаць патранатным выхавацелем – чытай тут.
Усыноўленае дзіцё атрымлівае статус сына ці дачкі, а дзіцё ў апякунскай ці прыёмнай сям’і застаецца выхаванцам – захоўвае сваё прозвішча, можа падтрымліваць зносіны са сваякамі, не мае права на спадчыну.
Ілюстрацыя by Sheeborshee
Як паводзіць сябе з ахоўнікамі ў метро, чытай у самай канкрэтнай, як лічба «пі», рубрыцы «Працэс».
Падвойнае грамадзянства, пашпарт серыі РР – разбіраемся, як аформіць свае стасункі з нашай краінай, калі ты ўжо адной нагой за мяжой.
Некалькі парадаў пра тое, як атрымліваць задавальненне ў сеціве, не рызыкуючы свабодай.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (4)
Як? А ніяк! Смысл воспитывать гены алкоголиков и прочих асоциальных элементов? Ничего путного не вырастет, если кто-то был запилен по пьяни и первые года жизни провёл в неблагополучной семье.
- раздался пронзительный голос из генетического пула.
И всё же сколько из тех, кто заминусовал меня и лично вы, сколько вы детдомовцев приютили? А я вам скажу никого. И не сделаете так. Потому что понимаете, что я прав, однако стыдно признаться, надо быть моральным же.
Никого еще не приютил и *возможно* не сделаю так (даже очень вероятно), но точно не по причине того бреда про "воспитание генов", который заключен в вашей правде.
P.S. Однако знаю таких людей, немного, но знаю.