Учора ў прасторы «ЦЭХ» адбылася лекцыя пад назвай «Доступ да інфармацыі і прыватнасць ў лічбавую эпоху – чаму гэта важна?», арганізаваная Цэнтрам прававой трансфармацыі Lawtrend і Лятучым універсітэтам. Эксперт офіса АБСЕ Дэніз Язычы распавяла пра тое, як зрабіць інфармацыю празрыстай, прымусіць чыноўнікаў распавесці, куды сыходзяць нашы падаткі, а таксама пра тое, як сцерці свае сляды з інтэрнэту.
Дэніз Язычы – эксперт Офіса Прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ. Спецыялізуецца на пытаннях свабоды інфармацыі, доступу да публічнай інфармацыі і інтэрнэт-свабодах. Выступае ў якасці каардынатара па пытаннях развіцця свабоды СМІ ў Паўднёва-Усходняй Еўропе.
Права доступу да інфармацыі – адно з асноўных правоў чалавека. Доступ да інфармацыі і свабода слова – два бакі аднаго і таго ж медалю.
Доступ да інфармацыі, асабліва, якую прадастаўляюць дзяржорганы, вельмі важны. Таму што без доступу да яе СМІ абмежаваныя ў сваёй магчымасці атрымліваць інфармацыю і дзяліцца ёю з грамадзянамі. Доступ да інфармацыі важны для многіх сфер жыцця, напрыклад, для адукацыі. Гэта неабходна для паляпшэння якасці жыцця і свабоды.
Самы просты спосаб абмежаваць свабоду слова – абмежаваць доступ да таго, пра што гаворыцца.
Калі мы гаворым пра публічную інфармацыю з дзяржаўных органаў, мы павінны памятаць, што чыноўнікі і дзяржслужачыя абіраюцца, іх дзеянні аплачваюцца з нашых падаткаў і мы маем права ведаць, на што яны ідуць – гэта павінна быць празрыста.
Празрыстасць патрэбна ў першую чаргу для таго, каб забяспечыць адказнасць дзяржаўных органаў за іх дзеянні.
Празрыстасць таксама патрэбна для грамадзянскага ўдзелу. Калі ў грамадзян ёсць інфармацыя пра тое, што адбываецца, яны будуць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, і не толькі падчас выбараў, але і да, і пасля іх.
Празрыстасць забяспечвае большую эфектыўнасць, бо калі дзяржорганы рэгулярна рэагуюць на запыты грамадзян, яны лепш арганізоўваюць інфармацыю, прадастаўляюць тую інфармацыю, якая неабходна для дыялогу з грамадзянамі – з аднаго боку, і з іншымі дзяржорганамі – з другога.
Таксама закон павінен патрабаваць ад дзяржорганаў дастаткова хутка рэагаваць на запыты грамадзян. Шлях атрымання інфармацыі павінен быць простым, гэта павінна быць танна ці ўвогуле бясплатна.
Варта памятаць, што права доступу да інфармацыі не абсалютна. Ёсць выключэнні. Напрыклад, калі ідзе судовы працэс па крымінальнай справе.
Ёсць пэўнае правіла класіфікацыі, якая інфармацыя з’яўляецца сакрэтнай – і гэтыя правілы павінны быць вельмі выразна вызначаны. Напрыклад, у Літве ці Македоніі ёсць шырока распаўсюджаны спіс, што менавіта можа лічыцца такой інфармацыяй.
Нават, калі частка дакумента змяшчае сакрэтную інфармацыю, гэта не значыць, што аўтаматычна сакрэтным становіцца ўвесь дакумент. Існуе права на частковы доступ. Можна мець доступ да дакументаў, дзе сакрэтная інфармацыя выдаленая. Але дзяржорганы павінны праінфармаваць вас, што яны будуць выдаляць частку інфармацыі.
Калі такі механізм добра функцыянуе, то празрыстасць становіцца больш важнай, чым сакрэтнасць.
Нельга караць журналістаў за тое, што яны раскрываюць сакрэтныя факты. Напрыклад, у Грузіі толькі чыноўнікі адказныя за тое, што яны распаўсюджваюць сакрэтную інфармацыю.
Калі вы запытваеце інфармацыю ў дзяржоргане, але не атрымліваеце адказу, ёсць 4 асноўных спосабу ўздзеяння:
1. Унутраная апеляцыя – вы звяртаецеся ў той жа орган, які не прадаставіў вам інфармацыю, ці ў той, які стаіць вышэй. У многіх краінах гэты крок абавязковы, перш чым падаваць апеляцыі ў іншыя інстанцыі.
2. Далей ідзе адміністрацыйны суд.
3. Таксама існуюць камісіі па інфармацыі, якія займаюцца забеспячэннем права доступу да інфармацыі.
4. У многіх краінах ёсць амбудсмены, якія закліканы абараняць правы грамадзян.
Пра баланс паміж прыватнасцю і празрыстасцю
У інфармацыйную эру права на прыватнасць тычыцца ўсіх этапаў работы з інфармацыяй.
Не ўсе аргументы на карысць прыватнасці законныя, і гэта часта відаць, калі чыноўнікі імкнуцца схавацца за правам на прыватнасць і такім чынам схаваць свае дзеянні ад публічнасці.
Калі мы гаворым пра пасаду чыноўніка – гэтую інфармацыю нельга лічыць прыватнай.
Калі мы гаворым пра чыноўнікаў высокага ўзроўню, тут стан здароўя або дэталі іх прыватнага жыцця будуць ужо не такімі прыватнымі, да іх будзе прымяняцца іншыя правілы.
Пра прыватнасць у інтэрнэце.
Усе мы натапталі ў інтэрнэце. Але мы не заўсёды дакладна ведаем, што менавіта апублікавана пра нас. Пытанне аб абароне нашых правоў у інтэрнэце існуе на парадку дня з 2006 года. Гэта звязана з жаданнем чалавека вызначаць развіццё свайго жыцця самастойна.
Інтэрнэт змяняе ўспрыманне біяграфіі чалавека. Кожны з нас калі-небудзь што-небудзь публікаваў у фэйсбуку, калі быў студэнтам, напрыклад, і не вельмі б хацеў, каб гэтая інфармацыя ўсплыла. Гэта можа мець уплыў на далейшае жыццё чалавека, напрыклад, на кар’еру.
У траўні мінулага года Еўрапейскі суд прыняў рашэнне аб «праве на забыццё». Пошуковыя сістэмы абавязаны выдаляць спасылкі да інфармацыі, якая больш не мае дачыненне да рэчаіснасці. Але насамрэч гэта вельмі неадназначнае рашэнне.
Пра тое, што павінна рэгулявацца ў анлайне
Урад ва ўсім свеце патрабуе выдалення кантэнту. Часам гэта легітымна, але не заўсёды. Такія патрабаванні могуць ставіцца як да выдалення дысідэнцкіх поглядаў, як і да, напрыклад, распальвання нацыянальнай варожасці.
Напрыклад, у дачыненні да эстонскага партала Delfi ў чэрвені гэтага года судом было прынята рашэнне, што ён нясе адказнасць за ананімныя і, магчыма, дыскрэдытуючыя каментары. Але гэты асобны выпадак не павінен прывесці да таго, каб такая адказнасць стала распаўсюджанай, бо такое стаўленне можа абмежаваць свабоду слова ў інтэрнэце. А таксама можа стварыць прэцэдэнт для абмежавання вольнага абмеркавання ў інтэрнэце. Бо анлайн-каментары – гэта важны інструмент абмеркавання ў рэальным часе.
Важная памятка на выпадак, калі раптам табе давядзецца афіцыйна пагутарыць са следчым.
Разбіраемся, колькі інфы мы зліваем у сеціва, калі падпісваем карыстальніцкае пагадненне з анлайн-сэрвісамі.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.