У 2015 годзе ў Беларусі па завершаных крымінальных справах выяўлена 53,1 тыс. асоб, якія здзейснілі злачынствы; з іх да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя болей за 45 тыс. чалавек. Гуманітарныя і праваабарончыя арганізацыі ўсё часцей кажуць пра праблему рэсацыялізацыі былых асуджаных. Калі выпадкам ты ў каталажцы і не ведаеш, чым заняцца, глядзі карткі ад Алега Навальнага. А калі ўжо на волі і хочаш працаваць – наш лікбез табе ў дапамогу.
Паводле 41-га артыкула беларускай Канстытуцыі ты маеш права працаваць, незалежна ад твайго мінулага, крымінальнага ці не. Нават калі ты выйшаў(-ла) на волю, а ў небе ўжо лётаюць квадракоптары, не час адчайвацца. Бяры пашпарт, дыплом аб адукацыі або атэстат, працоўную кніжку – і гоў уладкоўвацца на працу, пра якую ты марыў(-ла) колькі год, гледзячы на гэтае цывільнае неба.
Памятай, што любая адмова ў працаўладкаванні па матывах, не звязаных непасрэдна з гэтай работай, лічыцца дыскрымінацыяй. 14-ы артыкул Працоўнага кодэкса РБ забараняе наймальніку адмаўляць табе праз тое, што ты жанчына / гей / татарын / змагар / маеш інваліднасць / або матаў(-ла) тэрмін.
Болей за тое, Крымінальна-выканаўчы кодэкс абавязвае разнастайныя дзяржаўныя структуры і арганізацыі аказаць табе дапамогу ў працоўным і побытавым уладкаванні яшчэ напярэдадні вызвалення і пасля яго. Звяртайся наўпрост у камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
За кратамі ты можаш атрымаць кансультацыю па прафесійнай арыентацыі, пайсці на курсы прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі ці павышэння кваліфікацыі. На жаль, вывучыцца там можна толькі тэхнічным і працоўным прафесіям. Але ты заўсёды можаш падвучыць замежную мову самастойна па падручніках.
Магчыма, у цябе быў час падумаць не толькі пра сваю правіну, але і скласці план на будучыню. Добры варыянт пасля вызвалення – распачаць сваю справу. Згодна са спецыяльным палажэннем, ты можаш прасіць дапамогі ў арганізацыі рамеснай вытворчасці, паслугах агратурызму і прадпрымальніцтва.
Згодна з крымінальным кодэксам, арышт, абмежаванне волі, пазбаўленне волі, пажыццёвае зняволенне выключаюць працяг працы і вядуць да звальнення (п. 5 арт. 44 Працоўнага кодэкса РБ).
Акрамя таго, ёсць такі від пакарання, які забараняе займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін ад 1 да 5 год (арт. 51 Крымінальнага кодэкса РБ). Калі суд асудзіў цябе гэтым пакараннем, цягам трох дзён цябе павінны звольніць. Наймальнік пры гэтым можа, але не абавязаны прапанаваць табе іншую пасаду ці працу, не забароненую судом.
Існуюць некаторыя адмысловыя віды дзейнасці, якімі ты не зможаш займацца паводле прысуду: выкладанне, прадпрымальніцтва, праца ў гандлі і праца, звязаная з матэрыяльнай адказнасцю, кіраўнічыя пасады. Адпаведны запіс будзе ўнесены ў працоўную кніжку.
Аднак гэта не пажыццёва: забарона перастае дзейнічаць пасля зняцця ці пагашэння судзімасці. У гэтым выпадку ты можаш папрасіць дублікат працоўнай кніжкі, у якім не будзе запісу пра пакаранне.
Звярніся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Акрамя пашпарта, дакумента пра адукацыю і даведкі пра вызваленне, табе спатрэбіцца рэгістрацыя. Калі цябе выпісалі з менскай кватэры ці рэгістрацыі ўвогуле не было, часовую на год можна зрабіць у Доме начнога знаходжання асобаў без пэўнага месца жыхарства па адрасе вул. Ваўпшасава, 42, у Менску.
Ва ўпраўленні табе прапануюць наяўныя вакансіі і выдадуць накіраванне на працаўладкаванне альбо накіруюць на прадпрыемства ў лік броні.
На прадпрыемстве цябе накіруюць на бясплатную медкамісію.
Калі ў цябе няма спецыяльнасці, папрасі накіраванне на бясплатнае навучанне, падрыхтоўку/перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі. Падчас навучання табе будуць плаціць стыпендыю (адну базавую).
У крытычнай сітуацыі могуць даць грашовую дапамогу.
Нагадай наймальніку, што, паводле закона, ён не можа патрабаваць у цябе такі дакумент.
Згодна з артыкулам 26 Працоўнага кодэкса, для падпісання працоўнай дамовы наймальнік мае права запатрабаваць наступныя дакументы:
1. Пашпарт ці іншае асабістае пасведчанне і дакументы вайсковага ўліку для асобаў, падлеглых прызыву.
2. Працоўную кніжку, за выключэннем выпадку, калі гэта першае працаўладкаванне.
3. Дыплом ці іншы дакумент пра адукацыю і прафесійную падрыхтоўку.
4. Накіраванне на працу для асобных катэгорый працаўнікоў.
5. Заключэнне медкамісіі пра стан здароўя, дэкларацыю пра прыбыткі і маёмасць, страхавое пасведчанне і іншыя дакументы, якія прадугледжвае заканадаўства.
Не, не могуць! Любая адмова, не звязаная з выкананнем адпаведных працоўных абавязкаў, – неправамерная.
Абскардзіць дзеянні наймальніка можна ў Дэпартаменце дзяржаўнай інспекцыі працы.
Артыкул 40 Закона РБ «Пра дзяржаўную службу ў Рэспубліцы Беларусь» кажа, што абвінавачвальны судовы прысуд ёсць падставай для спынення дзяржаўнай службы. Калі дзяржаўнаму служачаму вынесены абвінавачвальны прысуд за любое злачынства (наўмыснае ці па неасцярожнасці) – ён павінен быць звольнены.
Артыкул 40 Закона РБ «Пра пракуратуру РБ» кажа, што на пасады пракурораў не могуць быць прызначаныя асобы, якія раней здзейснілі злачынствы.
Артыкул 36 Закона РБ «Пра міліцыю» прадугледжвае, што на службу ў міліцыю не могуць быць прынятыя асобы, якія раней здзейснілі наўмыснае злачынства.
Артыкул 62 Закона РБ «Пра судовае ўладкаванне і статус суддзяў у РБ» кажа, што суддзёй можа быць асоба, якая не рабіла ганебных учынкаў.
Глава 27 закона «Пра правы дзіцяці» забараняе займаць пасады, звязаныя з выхаваннем і навучаннем дзяцей, асобам, якія раней здзейснілі злачынствы супраць полавай недатыкальнасці і полавай свабоды, а таксама злачынствы, апісаныя ў артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ 172 (Уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства), 173 (Уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны), 181 (Гандаль людзьмі), 343 (Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару), 181-1 (Выкарыстанне рабскай працы), 182 (Выкраданне чалавека), 187 (Незаконныя дзеянні, скіраваныя на працаўладкаванне грамадзянаў за мяжой) і 343-1 (Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга).
Ілюстрацыя by Sheeborshee
Канспект лекцыі эксперта АБСЕ Дэніз Язычы пра тое, як павінна працаваць права на доступ да інфармацыі і як абараніць асабістыя дадзеныя ў эпоху digital.
Пахаванне, могілкі, крэмацыя, развітанне з памерлым чалавекам – усё, што трэба ведаць пра гэтыя сумныя рэчы.
Разбіраемся, як з меншай рызыкай для здароўя і кішэні блукаць па прасторах сеціва.
Гендарна нейтральная даведка пра мову, якая тычыцца сэксуальнай арыентацыі.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.