Пад лозунгам #minsknotdead мы працягваем рабіць лета 2016-га насычаным і запамінальным. У гэтую суботу, 16 ліпеня, чакаем цябе на наступнай Hangover Party ў новай лакацыі – нашумелым дворыку тэкіла-бара El Pushka і піўных крафтавых магаў BeerCap. Ідэальнае месца!
Гэтым разам гарачыя танцы набудуць мексіканскае адценне – кумбія, марыячы, рэгетон-рыдымы, трумпеты, хіп-хоп рытмы, лаціна. Плыткі верцяць традыцыйныя хэнговершчыкі Stereobeaver і KorneJ. А змыць гарадскі пыл з горла можна будзе спэшл-дрынкам вечара, які імгненна штурхне цябе на танцпол: ад El Pushka чакай асвяжальны тэкільны кактэйль Палома, а BeerCap падрыхтуе куфаль рахманага мядовага лагеру Kellerbier. Vamos!

Слухай апошнія сэты дыджыкаў:
Чым заняцца на самавольным каранціне для задавальнення і карысці?
Беларускі рэстаратар – пра новыя кавярні ў Маскве і Менску і берасцейскія звычкі есці дома.
Каб дрэваў большала, а звалак меншала.
Сара Токіна – пра тое, як пражываць страту і што дае нам усведамленне ўласнай канечнасці.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.