Калі на вечарынцы ты ў піўным запале яскрава распавядаеш знаёмаму журналюгу пра ўнутраныя канфлікты ў сваёй кампаніі – рыхтуйся неўзабаве прачытаць свой «экспертны каментар» у медыйнай стужцы. Мы клапоцімся пра твой імідж, таму склалі гэтыя простыя правілы бяспекі ў гутарках з «акуламі пяра».
Журналіст не твой псіхатэрапеўт. Не трэба яму спавядацца, асабліва калі ты не хочаш, каб тваё адкрыццё прачыталі тысячы. Не бывае сказанага журналісту «не пад запіс». Не бывае сказанага журналісту «ў прыватнай гутарцы», нават калі гэта твой сябар/сяброўка.
Трэба дакладна даведацца, у якім кантэксце будзе выкарыстаны твой каментар. Адныя і тыя ж словы, надрукаваныя ў «СБ» і на «Хартыі», набываюць зусім розныя адценні. Калі не маеш упэўненасці ў так званай рэдакцыйнай палітыцы выдання, лепей адразу адмовіцца ад інтэрв’ю, чым потым ірваць валасы, спрабуючы давесці астатнім, што ты насамрэч меў(-ла) на ўвазе.
Да таго ж высветлі, ты выступаеш у артыкуле як эксперт(-ка) ці як шараговы(-ая) удзельнік(-ца) апытання – гэта таксама паўплывае на важкасць прамоўленага табой.
Хоць фармальна той, хто бярэ інтэрв’ю, і той, хто яго дае, лічацца суаўтарамі. На практыцы журналіст – гэта аўтар інтэрв'ю, які «творча апрацоўвае» інфармацыю і валодае ўсімі адпаведнымі правамі на свой прадукт. Дарэчы, літаратурная апрацоўка можа сыграць табе на руку, калі ты не маеш навыку дакладна і ёміста фармуляваць свае думкі ў вуснай гаворцы.
Самае большае, пра што ты можаш папрасіць, – даслаць на вычытку свае цытаты, але не артыкул цалкам. Пра гэта варта дамовіцца загадзя. Калі гаворка ідзе пра нейкія тонкія моманты (лічбы / назвы / факты), варта ўпэўніцца, што цябе зразумелі правільна, а дадзеныя адпавядаюць рэчаіснасці.
Пасля інтэрв'ю ў цябе можа ўзнікнуць жаданне пазбавіцца вострых вуглоў, простых імгненных эмоцый ці пэўных гісторый у тваім аповедзе. Прыбі яго: нікому не цікава публікаваць і чытаць вылізаныя прэс-рэлізы.
Задаваць іх, правакаваць цябе – праца журналіста. Адзінае, што ты можаш зрабіць, – не весціся на маніпуляцыі. Гні сваю лінію! Успрымай інтэрв’ю як магчымасць данесці сваё меркаванне нягледзячы ні на што.
Калі нешта няправільна ў апублікаваным артыкуле, не варта адразу ж пісаць у сацыяльных сетках, што «журналіст – лох, а рэдакцыя – лайно». Гэткім чынам ты толькі прыцягнеш непажаданую ўвагу да тэксту. Спачатку звярніся ў рэдакцыю – цалкам магчыма, што яны і самі будуць не супраць выправіць памылкі і недакладнасці. Публічныя разбіральніцтвы пакінь на крайні выпадак, калі вы не дамовіцеся па прынцыповых момантах і табе будзе неабходна пазначыць сваю пазіцыю.
Заўтра пра твае словы наўрад ці ўспомніць нехта, акрамя цябе самога(-ой). Take it easy!
Разглядаем сакральныя па меркаванні індзейцаў тэпехуанаў працэсы – фота- і відэаздымкі – з пункту гледжання закона.
Расказваем, што за монстр такі – размеркаванне, і як арганізавана суровая сістэма адпрацоўкі.
Разбіраемся, як пабрацца шлюбам, колькі гэта каштуе і як пасля развесціся.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
Как оператор разных телекомпаний, которых в моей жизни было немало, могу посоветовать и чиновникам и даже людям особой властью не облечённым, но пекущимся о своей репутации, общаясь с журналистами, особенно незнакомыми, вести параллельную аудио - видео запись. В современной журналистике, особенно российской, такое понятие как честность и совесть абсолютно не котируется, а современные монтажные возможности позволяют склеивать ваш голос чуть ли не по буквам. Примеры Юрия Лозы, Павла Астахова, да и Дмитрия Медведева, недавно, по идее, должны были бы уже научить контролировать процесс получения от вас информации.