Стартуе серыя стрымаў пра супольнасці
- Рубрыка: УЛОЎ
- 13.08.2025
- 32
14 жніўня ў 18:00 па менскім часе на ютуб-канале «Сацыятэхніка // Societal technique» можна паглядзець першы стрым з серыі, прысвечанай супольнасцям, – для тых, хто цікавіцца стварэннем нефармальных калектываў.
Стрым-серыял «Практычная сацыятэхніка» задумаў стваральнік ініцыятыў «Забі» і «Фаланстар», вядучы блога пра супольнасці talash.by Міхаіл Волчак. Першы запрошаны эксперт – гарадскі актывіст, прадзюсар некамерцыйных праектаў Андрэй Езерын.
Пра што пойдзе гаворка:
Што такое «стратэгічная камунікацыя»?
Ці ўсім яна патрэбная? І калі патрэбная, то навошта?
Ці магчымая стратэгічная камунікацыя для нефармальных калектываў увогуле?
Якія выклікі трэба пераадолець, каб атрымаць пажаданы эфект?
Якія памылкі робяць супольнасці, калі транслююць свае ідэалы і мэты ў знешні свет?
Паралельна з арганізацыяй адукацыйных стрымаў Міхаіл Волчак рыхтуе да выдання кнігу «Сацыятэхніка. Пачаткі» (перадзамова ўжо адкрытая). Таксама раім усім, каму гэта рэлевантна, пачытаць канспект гутаркі з сацыятэхнікам пра тое, як зберагаць калектывы ад канфліктаў і перагрэву.