Ідэя на суботні дзень: наведаць студыю беларускай керамісткі-адукатаркі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 12.08.2025
- 69
23 жніўня можна наведаць студыю беларускай мастачкі-керамісткі Ульяны Дулкінай у Варшаве і ўзяць удзел у арт-тэрапеўтычным варкшопе.
З 2017 года Ульяна ў сваёй дзейнасці спалучае мастацтва з адукацыяй. Яе мэта – падтрымліваць людзей у іх імкненні развіваць чуласць, ментальную гнуткасць, асабістую візуальную мову. На чарговым майстар-класе яна прапануе наведнікам студыі абвесці сілуэт свайго цела на паперы вялікага фармату і запоўніць яго колерам і жэстамі, ператвараючы рух у яркую эмацыйную мапу.
Расклад:
15:00–16:00 – гарбата, студыя-тур, камунікацыя;
16:00–18:00 – майстар-клас.
За іншымі актыўнасцямі, якія прапануе Ульяна, можна сачыць у інстаграме яе керамічнага брэнда Speu Ziamli Studio.