Свет імкнецца жыць хутка і зручна, у моры аплікацый карысныя сэрвісы становяцца часткай штодзённасці па ўсім свеце. Падсумавалі ў віш-спісе, чаго не стае Беларусі для поўнага дзіджыталізаванага шчасця. Колькі ж яшчэ чакаць?

Медыя

Стрымінгавы сэрвіс Spotify з’явіўся ў 2008 годзе ў Швецыі, а сёння мае 100-мільённую аўдыторыю. Прылада дазваляе слухаць музыку легальна і бясплатна ў 66 краінах свету. Прынамсі, неабмежавана ў памерах і ў зайздроснай якасці.
З мноства нагодаў і Apple Music (з 2015 г.), і Google Play Music (з 2011 г.) працягваюць нервова паліць у кутку. Карыстацца Spotify – асалода: афармляеш бясплатную падпіску (ці набываеш прэміўм-акаўнт) – атрымліваеш ва ўласнае валоданне 30 мільёнаў трэкаў, 2 мільярды плэйлістоў і штодзённыя Daily Mix, якія альбо пампуеш на дэвайс, альбо загружаеш праз інтэрнэт. А прычэпам – расклады канцэртаў.
У адрозненне ад канкурэнтаў, сістэма працуе не толькі на платформах Windows, MacOS, Android і iOS, доступ таксама ёсць на Linux і Windows Phone. Да таго ж Spotify не цураецца старых версій Android. Сэрвіс крута інтэграваны ў АС, з якімі працуе. Яго можна ўсталяваць на ПК як плэер і кіраваць і лакальнай, і воблачнай фанатэкай з аднаго месца адначасова на 3 прыладах.
Spotify адметны трапным алгарытмам падбору музыкі і асобна рэжымам радыё. Машыннае навучанне ладзіць працэс так: чым больш слухаеш, тым больш атрымліваеш адпаведныя рэкамендацыі (не толькі па жанрах ці выканаўцах, але нават на настроі). Spotify аддае 70% даходу выканаўцам і праваўладальнікам. Але плаціць зыходзячы з колькасці праслухоўванняў аўтара ў суаднесенасці з аб’ёмам усяго стрыму.
На прасторы СНД са Spotify пакуль не дамовіліся. Сэрвіс тут не працуе з падставы эканоміка-палітычнай сітуацыі і законаў пра інтэрнэт. Карыстацца «ліпавым» уліковым запісам можна толькі праз VPN-сэрвісы. Шукай інфу ў сеціве, як падрубіць Spotify. У 2017 годзе холдары абмяркоўвалі намер распачаць працу сэрвісу ў Расіі. Магчыма, варта спадзявацца і нам.
Разам са Spotify чакаем трансатлантычныя стрымінгавыя сэрвісы Tidal і Pandora.

Некалькі гадоў таму Netflix і яго арыгінальны кантэнт сталі даступнымі ў Беларусі. Але гэта не мяжа дасканаласці. У рэйтынгах найбольш папулярных аплікацый для смартфонаў яму літаральна топчацца па пятках HBO NOW, які ў нас зараз не працуе. Гэты сэрвіс зладзілі не менш знакамітыя вытворцы серыялаў – HBO.
Як і Netflix, ён адкрывае карыстальніку вялікую колькасць ліцэнзійнага відэаматэрыялу. Эпізоды серыялаў можна глядзець у высокай якасці і ў той дзень, калі яны выходзяць. Канешне, калі з павагай да аўтарскіх правоў набываеш падпіску.

Грошы

Плацежны сэрвіс PayPal – глабальная платформа, што спрашчае грашовыя аперацыі: дазваляе без камісіі аплачваць пакупкі і перамяшчаць капітал куды заўгодна, не раскрываючы асабістых дадзеных. Патрабуе толькі адрас пошты і пароль. Яна працуе з больш чым сотняй сусветных валют у 202 краінах.
Сэрвіс функцыянуе ў Беларусі з 2014 года, але з букетам абмежаванняў (як ва Украіне і Казахстане). Інтэрфейс беларускага PayPal на англійскай мове, па змоўчанні ён робіць канвертацыю, накручваючы сабе 4%, а карыстацца ім могуць толькі фізічныя асобы.
Функцыянал таксама не ў поўным харастве: ты можаш толькі аплачваць і атрымліваць зварот сродкаў. Ні прымаць плацяжы, ні выводзіць грошы на банкаўскі рахунак не атрымаецца. Ці можам мы разлічваць на full version? Не біткоіны, канешне, але... З задавальненнем забыліся б на гаманцы і цвёрдую валюту.

Абарот фінансаў у аплікацыі Venmo за мінулы год перавысіў 7 млрд даляраў. Гэтая залатая карова – яшчэ адзін віртуальны кашалёк. Але фішка ў тым, што аплаты ён сумяшчае са стылем сацсеткі.
Сэрвіс, да якога далучаеш крэдытную картку ці банкаўскі рахунак, аўтаматычна транслюе сябрам у стужку, які ты марнатравец: інфу пра пакупкі можна і трэба каментаваць. Для шапаголіка такі пул паведамленняў заменіць гадзіну расповедаў-справаздач на тэму «Што я набыў сёння». Чэкі становяцца пулам навін (гэтага, напрыклад, не мае нават PayPal). Схаваць сляды транжырства таксама можна ў наладах падчас кожнага канкрэтнага плацяжу.
Да таго ж з Venmo можна хутка пазычыць рубель у сяброў. Калі, напрыклад, дзеліце паездку ў таксі, перавесці суму на акаўнт хутчэй, чым твой(-ая) спадарожнік(-ца) расплаціцца з кіроўцам. Праўда, у адрозненне ад плацяжоў праз банк, сэрвіс спісвае плюс 3% на ўласныя затраты. Тым не менш мець такі дадатак – не лішняе, каб надрываць кішкі, смеючыся з пакупак сябра.

Фінансавае «Хутка-смачна», сэрвіс Apple Pay з’явіўся ў 2014 годзе і акупаваў на сёння 21 развітую краіну. Сутнасць – у шпаркіх грашовых пераводах з адной карткі на іншую (у тым ліку розных банкаў) і не менш маланкавыя аплаты. Прыкладанне залучылася з вядомымі бескантактнымі счытвальнікамі Visa PayWave, MasterCard PayPass і American Express ExpressPay.
Праз Apple Pay уладальнікі iPhone (6/6+, 6s/6s+, SE, 7/7+, 8/8+) і Apple Watch могуць плаціць па сістэме NFС ( «блізкая бескантактавая сувязь»), якая дзеля бяспекі далучана да праграм Wallet і Touch ID альбо Face ID. І таксама карыстацца сэрвісам для зручных пакупак у інтэрнэце.


Добры прыклад сэрвісу па дастаўцы ежы з розных рэстарацый. Дзякуючы апцы можна сачыць за падарожжам сваёй смакаты, а не нервова піліць поглядам гадзіннік, чакаючы кур’ера. Платформу UberEATS стварыла, вядома, кампанія Uber. Сістэма працуе проста: гартаеш у аплікацыі меню, абіраеш патрэбнае і грузіш замову. Гатуюць яе ў звычайным рэжыме, пасля чаго кур’ер-партнёр хутка прывозіць ежу. Увесь працэс можна кантраляваць у дадатку: статус змяняецца з кожным наступным крокам.

Сумесна з нямецкім сэрвісам Air Food One пастаўшчык кампаніі Lufthansa LSG Sky Chefs заладзіў дастаўку набораў ежы для авіяпасажыраў дадому. Так забіваюцца два зайцы: і рэклама, і збыт лішкаў. Замовіць вячэру а-ля пералёт можна ў анлайн-бакалеі Allyouneed.com, а пасля ацаніць гэта ўсё на тым жа сайце. Калі чакаць сэрвіс на родных прасторах – спрагназаваць лёгка: даляціць Lufthansa, з’явіцца і ён.

Дастаўка

За два дні сэрвіс Amazon Prime бясплатна прывозіць тавары, якія прадае Amazon ці некаторыя іншыя кампаніі-партнёры (яны абазначаныя блакітнай іконкай Prime). Калі даплаціць $ 3.99, атрымаеш свой тавар за адзін дзень. Разам з падпіскай атрымліваеш доступ да шэрагу электронных кніг для Kindle, бясплатнай медыятэкі і дадатковых зніжак на некаторыя катэгорыі тавараў.
Гадавы абанемент Amazon Prime па ўсім свеце каштуе $ 99. Першы месяц сэрвісам можна карыстацца ў тэставым рэжыме бясплатна, але з all inclusive па опцыях. На жаль, у Беларусі і для звычайнага Amazon час пакуль не надышоў.

Аналаг, які існуе выключна ў ЗША. Без чаргі, званкоў і квіткоў даставіць і паперку, і піяніна. Сярэдні час дастаўкі, напрыклад, па Сан-Францыска і прыгарадах – 43 хвіліны. Ролю паштовых аддзяленняў (а іх няма) выконвае апка для iPhone. Каб адправіць пасылку, трэба пазначыць зыходную і фінальную лакацыю і сфатаграфаваць бандэроль, каб кур’ер падрыхтаваўся да яе габарытаў. Сачыць за замовай можаш праз смартфон у рэальным часе.

Book Depository дрэйфуе сярод найбольш вядомых кніжных анлайн-крамаў. Дзякуючы гэтаму сэрвісу Еўропа прызвычаілася мець у валоданні 17 мільёнаў кніг па нізкім кошце, з дастаўкай у 160 краін свету бясплатна. Самае новае і цікавае хуценька аказваецца на тваім стале.

Транспарт

Практыку сумесных паездак афіцыйна ўводзіць у штодзённасць UberPool. Дадатковы сэрвіс уратуе цябе ад самоты і пустой кішэні: кошт дарогі можаш дзяліць з рандомным спадарожнікам.

Праз аплікацыю для чыгункі Deutsche Bahn лёгка набыць квіткі на цягнік па ўсёй Еўропе: такі сэрвіс нашмат зручнейшы, чым, напрыклад, сайт беларускай чыгункі. Абіраеш квіток і – voila! Пасля дастаткова паказаць кантралёру QR-код.

Анлайн-сэрвіс Citymapper і аднайменны дадатак для Android і iOS інтэгруюць цябе ў транспартную камунікацыю 17 мегаполісаў Еўропы і Амерыкі. Маршрут генеруецца ад адной кропкі на мапе да іншай у 3 варыянтах: пешшу ці на ровары (нават пакажа, колькі ты губляеш калорый), на таксі (прыгадае сярэдні кошт), на грамадскім транспарце (разлічыць час). Да таго ж Citymapper дазваляе трансфармаваць сваё месцазнаходжанне ў спасылку. Калі ты турыст, зарыентуешся, нібы тутэйшы.

Адукацыя

Для навучальнага працэсу студэнцтву складана прапанаваць штосьці больш карыснае за Blackboard. Гэтая аплікацыя аб’ядноўвае і ўстановы, і сусветных навучэнцаў (акрамя Паўночнай Амерыкі і Усходняй Еўропы). Па сутнасці, гэта больш маштабная версія Google Сlassroom.
Студэнт рэгіструецца праз уласную студэнцкую пошту, залінкаваную да пэўнага ўніверсітэта, і атрымлівае доступ да ўсіх матэрыялаў па курсах. Бонус – зручная камунікацыя з калегамі і выкладчыкамі і своечасовыя тэлефонныя паведамленні.
Савецкія сінты, міфічны Талачын і girl power гімн.
Трэвэл-адмысловец, дызайнер, айтышнікі, журналіст, хостэс, бармен – у першым выпуску «Вакансіяў».
Сем маладых беларускіх фатографаў, якія бамбяць свае кадры на мабілку і робяць з гэтага мастацтва.
Дзясятка маладых, якія б’юць у сэрцы без прыцэлу.
Агляд цікавостак, якія ўплываюць на наша жыццё.
Агляд цікавостак, якія ўплываюць на наша жыццё.
Заснавальнік Accidental Point прэзентуе альбом «Krope».
Калі гастраномія выходзіць за межы кухні.
КАМЕНТАРЫ (1)
Я пробовала все знаменитые и не очень сервисы, по размеру и качеству коллекции они не отличаются. Можно спокойно уюедиться, что по сраанению с той же гугл музыкой, споттфай не предложит ничего, за что стоило бы платить в 2 раза больше. Я жду, что Tidal исправит некоторые теги, в остальном же это самый оптимальный сервис