У суботу 5 верасня ў прасторы ЦЭХ адбылася сустрэча з Валерыем Сазаевым, гендарным даследчыкам і ЛГБТ-актывістам з Санкт-Пецярбургу. Размова з сотняй чалавек на тэму самаідэнтыфікацыі ды самападману прайшла ў разняволенай атмасферы.
.jpg)
У межах meta-квірфэсту, арганізаваным нашымі сябрамі з праекта MAKEOUT, цягам мінулага ўікэнду сталіца пабачыла шмат нетыповых культурных з’яваў. Адным з такіх івэнтаў стала пазнавальная лекцыя Валерыя Сазаева «Сціплае абаянне квір, альбо Квір як ілюзія», прысвечаная гісторыі ўзнікнення тэрміна queer і прыгодаў гэтага слова ў рускамоўным кантэксце.
Валерый звяртаў увагу на тое, што панятак queer прыйшоў на нашыя тэрыторыі раней, чым адбыліся гістарычныя працэсы, якія абумовілі ўзнікненне тэрміна на захадзе. Па трапным выслоўі аўтара, гэта як спрабаваць рашаць трыганаметрыю, не ведаючы арыфметыкі. Таму тэрмін queer нясе ў сабе пэўную пагрозу: праз тое, што мала хто ведае, што ён насамрэч азначае, адбываецца падмена сэнсаў, якая толькі замінае (сама)ідэнтыфікацыі ЛГБТ-актывістаў, тэарэтыкаў ды неабыякавых.
Валерый мае моцны акадэмічны бэкграўнд і багатую гісторыю асабістага актывізму, таму ягоным разважанням наконт важнасці словаў і тэрмінаў для вызначэння напрамкаў барацьбы варта даць рады.












Як маленькаму забытаму гораду выратаваць сябе ад нуды – рэпорт з украінскага Славуціча, дзе ў канцы красавіка прайшоў кінафэст «86».
Ника Водвуд – о том, как устроен киберактивизм.
Менскі ілюстратар – пра жаданне варушыць творчасць і бабкі, якіх няма.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пагутарылі з заснавальніцай брэнда KANVA пра яе шлях у індустрыі моды.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.
Пра інсталяцыі, эксперыменты і свет hyperMother.