Толькі сучарт, толькі хардкор! Сучасныя мастакі і мастачкі зноў ладзяць серыю падзей пад кодавай назвай «Работай больше! Отдыхай больше!». Летась наша аўтарка ўдзельнічала ў краязнаўчым кросе па Чыжоўцы ў межах «РБ!ОБ!». Сёлета мы і самі не ведаем, што нас чакае. У праграме – лекцыі, варкшопы, дыскусіі, кінапаказы, вечарынкі, перформансы і нават хіп-хоп заклён. Задаем 7 наіўных пытанняў працоўнай групе і адбіраем 13 падзей, якія нельга прапусціць.
Што такое «Работай больше! Отдыхай больше!»?
«РБ!ОБ!» – самаарганізаваная ініцыятыва. Мы ўсё робім сваімі сіламі і сіламі нашых удзельнікаў і ўдзельніц, а таксама нашых сяброў і сябровак і прыязных нам пляцовак. У нас няма бюджэту. Усе ўдзельнічаюць з добраахвотнай ініцыятывы. Нам было цікава, каб выкарыстоўваліся розныя мастацкія фарматы, але не выставачныя, а хутчэй перфарматыўныя, гутарковыя.
Назва серыі падзей – гэта даволі ходкая фраза «Work Hard! Play Hard!». Яна адлюстроўвае, наколькі адпачынак і праца пераплеценыя сёння, што адпачынак таксама часта звязаны з прымусам (вы павінны весяліцца і атрымліваць задавальненне), а праца, якая вымотвае, можа стаць тэмай задзірыстых поп-песень Рыяны і Брытні Спірс.
З чаго ўсё пачалося?
Ініцыятыва пачалася з таго, што летась мы ўчатырох (Воля, Лёша, Коля, Дзіна) захацелі працаваць разам. Нас цікавяць умовы працы і вадпачынку ў кантэксце таго, як гэтыя з'явы сёння радыкальна змяняюцца.
Хто ўваходзіць у працоўную групу «РБ!ОБ!»?
Арт-групоўка EEEFFF (Дзіна Жук і Міколай Спясіўцаў) – мастакі, якія працуюць у Маскве і Менску.
Воля Сасноўская – мастачка, працуе ў Менску.
Аляксей Барысёнак – куратар, даследчык, які жыве ў Стакгольме, але працуе і ў Менску, і ў Стакгольме.
Якая тэма «РБ!ОБ!» сёлета?
Мы арганізуем «РБ!ОБ» ужо другі год. Тэма серыі івэнтаў у гэтым годзе – трансмісія. Гэтая тэма круціцца вакол спалучэння працы і адпачынку, але з фокусам на скрыжаванні хуткасных рэжымаў і інструментаў па кіраванні хуткасцю. Нас цікавіць, як лавіраваць паміж паскарэннем і запаволеннем і як нашыя каробкі перадач буксуюць або блытаюць перадачы. Мы пачуваемся як рыба ў вадзе пад назвай «хуткасць», плаваем у розных хуткасных рэжымах і спрабуем працаваць з тым, як мы гэтыя рэжымы перамыкаем.
Навошта ісці?
Будзе шмат перформансаў, дыскусій і іншых цікавых падзей. І гэта пытанне персанальных адкрыццяў, пашырэння ўласных межаў. На глебе цякучасці нашых прац і адпачынку трэба аб'ядноўвацца і салідарызавацца.
Удзельнікі і ўдзельніцы выкарыстоўваюць розныя фарматы, якія не часта сустракаюцца ў менскім культурным полі. У нас будзе шмат гасцей з Расіі і Украіны. Гэта вельмі інтэнсіўная тусоўка, дзе адбываецца шмат знаёмстваў.
Чаму гэта важна?
Калі гавораць пра адпачынак і працу, мяркуецца, што гэтым займаюцца спецыяльна арганізаваныя ведамствы, якія знаходзяцца пад крылом дзяржавы. Адпачынак асацыюецца з прыватным бізнэсам. Калі зірнуць на праграмы палітычных партый Беларусі і пашукаць, што там напісана пра кагнітыўную работу, выявіцца, што нічога няма.
Наша падзея важная, таму што яна не толькі вузка глядзіць на гэтае пытанне з пазіцый сучаснага мастацтва, але і стварае базу і прастору для дыскусій. Гэта плавільны кацёл, дзе можна па-новаму падумаць пра тое, пра што думаць складана. І не толькі падумаць, але і патанчыць.
Гэта ненапружаны рэжым абмеркавання работы і адпачынку з тымі, каму гэта таксама цікава. Мы імкнемся выбудаваць рухомы асяродак, у якім можна абменьвацца ідэямі.
Хто ўсе гэтыя людзі?
У асноўным гэта мастакі і мастачкі, музыкі, кінакрытыкі і кінакрытыкесы, філосафы і філосафкі, кіберфеміністкі, куратары і куратаркі, рэжысёры і рэжысёркі, актывісты і актывісткі, пацімэйкеры і пацімэйкеркі. Усе гэтыя людзі практыкуюць розныя фарматы: хтосьці займаецца перформансам і гарадскімі практыкамі, хтосьці – электроннай музыкай, а хтосьці робіць Ph.D.
I. Нямы шпацыр
Першае практыкаванне ў гарадской харэаграфіі. Група людзей перасоўваецца па горадзе моўчкі. Ідзе па вуліцах, заходзіць у краму, набывае каву, выходзіць на плошчу, садзіцца ў тралейбус. Важна не размаўляць на працягу ўсяго практыкаванні. У канцы група разыходзіцца, так і не ўступіўшы ў славесны кантакт.
Калі: 8 ліпеня, субота, 13:00–14:00
II. У полі зроку
Група людзей сустракаецца. Потым кожны чалец групы максімальна аддаляецца ад іншых, але пры гэтым захоўвае ў полі зроку астатніх. Практыкаванне паўтараецца ўнутры гандлёвага цэнтра, над фуд-корце гандлёвага цэнтра, на вуліцы / плошчы перад гандлёвым цэнтрам.
Калі: 8 ліпеня, субота, 14:00–15:00
III. Адначасовы шпацыр
Група людзей перамяшчаецца на адлегласці па аднолькавай траекторыі. Інструкцыі адпраўляюцца ў жывым часе ў агульную групу па WhatsApp.
Калі: 9 ліпеня, нядзеля, 14:30–15:30
Антон Сарокін. Помста Вярблюдаў Мутантаў
Гульнявая сесія. Вярблюду даводзіцца біцца з людзьмі на лятучых унітазах, англійскімі тэлефоннымі будкамі, мятнымі цукеркамі Polo, якія выбухаюць авечкамі, кенгуру на лыжах, рэактыўным самалётам і іншымі. Удзел па запісе.
Калі: 7 ліпеня, пятніца, 18:00
Заўвагі і думкі пра новы горад (Салігорск) як правобраз дзяржавы-кампаніі ці карпарацыі-дзяржавы. Гэтакае эсэ-аповед са слайдамі пра новы музей мастацтва ў саляных шахтах, сувязь палітычнай і фінансавай незалежнасці і карпаратыўных калекцый мастацтва.
Калі: 7 ліпеня, пятніца, 20:00–21:30
FOUND PROJECT – архіў ідэй, ад якіх адмовіліся аўтары на карысць іх рэалізацыі іншымі людзьмі. Ідэі дэманструюцца, потым ствараецца сацыяльная сетка, якія архівуе і перадае ідэю. Наступны этап – пошук добраахвотных удзельнікаў, якія хочуць рэалізаваць ідэю. У выніку атрымаецца рэаліці-шоу, якое дазволіць вывесці адносіны паміж удзельнікамі праекта на першы план і паказаць, да чаго прывёў эксперымент.
Калі: 7 ліпеня, пятніца, 21:30–00:00
Кібер-паказ «1,2,3,4: Метад рытму» пра розныя паняцці хуткасці і рытмаў. Чатыры ўдзельніцы калектываў 0s+1s падзеляць з гледачамі сеанс зносін і абмеркавання тэксту, відэа і перформансу. Калектыў прапануе работы на тэму таго, як эмацыйная праца і асабістыя пачуцці прадстаўляюць важную частку іх калектыўнай практыкі.
Калі: 8 ліпеня, субота, 19:50–20:50
Лекцыя-праекцыя пра тое, калі ты так страшна стамілася і расчараваная, што ўсе ідзе не так і не туды, калі ты ўсё спрабуеш верыць у людзей, а яны цябе падманваюць, лажаюць і не апраўдваюць твае надзеі.
Калі: 8 ліпеня, субота, 21:50–22:50
Не проста вечарынка, а запрашэнне дыскутаваць, дзе прынята танцаваць. Тут уключаюць музыку гучней замест лішніх тлумачэнняў, а таксама сумесна дзеляць пачуццё поўнага знясілення, псіхічных і фізічных рэсурсаў!
Калі: 8–9 ліпеня, субота – нядзеля, 00:00–04:50
Тэст – абмеркаванне эмпатыі і блізкасці, эмацыйнай працы і яе прысваення карпаратыўнай этыкай. Здай іспыт па эмацыйнай працы!
Калі: 9 ліпеня, нядзеля, 13:00–14:00
Пчолка-Паляніна. Перформанс «Праблема, якой не існуе»
Перформанс пра пранікненне, фальсіфікацыю і ілюзію ўласнасці.
Калі: 9 ліпеня, нядзеля, 14:15–14:30
Дыскусія пра асалоду і стомленасць, пра тое, як актывізм адчуваецца знутры, выглядае звонку і прадстаўляецца ў марах. Дзе сканчаецца «праца на змены» і пачынаецца абслугоўванне? Што рабіць з выгараннем і думкамі, што вакол ніколі нічога не зменіцца?
Калі: 9 ліпеня, нядзеля, 14:40–16:30
Фільм пра час і наратыў. Пра думкі і малюнкі. Пра расліны і жыццё звонку. Пра рух думкі і філасофіі ў антрапалогіі, мастацтве, дызайне, эканоміцы, лінгвістыцы, матэматыцы і палітыцы. Экскурс у геаграфію сучаснай кантынентальнай думкі з яе асноўнымі фігурамі, паняццямі і метадалогіяй.
Паказ пройдзе па-англійску з рускімі субцітрамі.
Калі: 9 ліпеня, нядзеля, 19:00–22:00
Адказваем на самыя набалелыя пытанні пра каву, якія табе было сорамна спытаць у мясцовага барысты.
Даведацца больш пра сістэму, навучыцца быць пераканальным і класна падаваць сябе.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.