Pradmova працягваецца анлайн: прэзентацыі кніг, размовы з аўтарамі і даследчыкамі

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova запрашае на анлайн-падзеі, якія пройдуць 6, 10 і 15 снежня.

У праграме заяўленыя дыскусіі з цікавымі аўтарамі ды аўтаркамі і даследчыкамі ды даследчыцамі, прэзентацыі новых выданняў і творчыя сустрэчы:

  6 снежня

12:00–12:45. Вольга Касцюк прэзентуе зборнік апавяданняў «Дубовые яблочкі».

13:00–13:45. Аксана Гурыновіч прэзентуе кнігу «Raising the Curtain. Operatic Modernism and the Soviet Nations».

14:00–15:30. Макс Шчур распавядзе пра «Спробу экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе».

16:00–16:45. Адбудзецца прэзентацыя ілюстраванага выдання «Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales».

  10 снежня

17:00–18:00. Можна будзе паслухаць журналіста і стваральніка вялікай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Яраслава Іванюка.

  15 снежня

17:00. Прэзентуюць кнігу VEHA «Руіны Беларусі». Пра VEHA мы падрабязна распавядалі раней – пачытайце, калі ласка.

  Каб далучыцца да імпрэз, не трэба нічога, акрамя доступу ў інтэрнэт і YouTube. Лайвы будуць ладзіцца на канале фестывалю.