Напярэдадні выхаду дэбютнага альбома менскай індастрыял-нойз-банды The Glitchhh прэзентуем іх другое відэа на сінгл Eclipse, якое хлопцы запісалі разам з берасцейскім андэрдогам Воўкам Плюмбумам, салістам гуртоў NABR і Plum Bum. Суцэльнаметалічны калаб!

The Glitchhh пра кліп:
– Наш новы сінгл Eclipse мы запісалі разам з беларускім музыкам Воўкам Плюмбумам. Ідэя сумеснага трэка з’явілася даўно. Калі вырашылі запісваць альбом, у нас ужо было некалькі варыянтаў, але ў выніку спыніліся на гэтай кампазіцыі.
Воўка Плюмбум пра асноўную ідэю песні:
– Уся справа ў сістэме, у яе варожасці і разбуральнай сіле. Чалавек малы і слабы, чалавеку складана заставацца такім. Часта ўсе імкнуцца да большага памеру, найвышэйшага выніку. Любое жаданне такога кшталту адрынаецца сапраўднай істотай і варожа ўспрымаецца ёю. У выніку ўсіх дзеянняў узнікае боль, кроў, злосць і азарт. А як фінал – смерць. Любіце адно аднаго, сябры!
Кліп здымала берасцейская каманда Shayon Product. Рэжысёрам выступіў Paul Shayon, аператарам – Ігар Гусеў. Праца над кліпам вялася яшчэ летам 2016-га. Здымаўся ён у Берасці – горадзе, які сам з’яўляецца адным з галоўных герояў кліпа і песні.
На 34mag прэм’ера кліпа Brutto на песню «Рокі» – глядзі відэа і чытай інтэрв’ю з рэжысёркай.
Падборка кліпаў, якія здзіўляюць, раздражняюць, смешаць або ад якіх проста зносіць дах.
Прэм’ера мультыкультурнага гімна ўсім фэйкавым брэндам ад ізраільскіх хардстайл-фрыкаў Orgonite. Глядзі на сваім новенькім iPhonne.
Як не весціся на маркеталагічныя хітрыкі?
+1 у культурную праграму на сакавік.
Ад штучнага інтэлекту да вінаробства.