«Рокі»
(аўтар – Сяргей Жадан, пераклад на беларускую Андрэя Хадановіча)
Я заўсёды з павагай ставіўся да прафэсійнага спорту,
верачы ў тайны сэнс гэтай нябеснай фізры,
у магію гетраў і маек, цяжкіх ад салёнага поту,
разьбітых фізіяномій, што паказваюць па тэлевізары.
Дзеці працоўных, якія жывуць на спальных раёнах,
зьбіраючыся на пустках за чорнымі цеплатрасамі,
кожны вечар гуляюць ад абароны,
вытоптваючы траву кітайскімі адыдасамі.
Кожны з тых мальцаў хацеў бы стаць нармальным баксэрам
і падпісаць кантракт на баі дзе-небудзь у Штатах.
Заваліш пару кубінцаў, зробісься мільянэрам –
і ганарары прасаджваеш, гуляючы на аўтаматах.
Зробісься чэмпіёнам, каб гэтыя ўсе прыдуркі
здымалі сабе на мабілы тваё ўзнагароджаньне.
Штомесяц адлічваеш грошы для дзіцячых прытулкаў,
ніколі не забываючы аб сацыяльным паходжаньні.
Перамагаеш дэпрэсію мэдычнымі прэпаратамі.
Сьпіш з пакаёўкамі, ладзіш мардабой з рэпартэрамі.
Пляжыш усё барахло, прынесенае спэкулянтамі,
і заліваесься ў ложку залатою мадэраю.
Бінтуеш запясьці. Бяз морфію не засынае Рокі.
Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах.
І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі,
нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах.
Рэжысёрка кліпа Ганна Бурачкова:
– Я 12 гадоў працавала другім рэжысёрам у вялікім кіеўскім прадакшне, вельмі шмат кліпаў і рэкламы было знята, усё не ўспомніш. З вядомага – Iron Sky ад Paolo Nutini, напрыклад.
А з Brutto я пачала мець зносіны ў мінулым годзе праз маю сяброўку Лесю Патаку (яна, дарэчы, рабіла ўсе гэтыя маскі і касцюмы ў абодвух кліпах) – хлопцы ўбачылі маю працу для Onuka і вырашылі пазнаёміцца бліжэй.
Спачатку мы хацелі рабіць першае відэа зусім на іншую песню, але калі пачалі абмяркоўваць ідэю і вобразны шэраг, Міхалок сказаў, што ў іх якраз ёсць ужо запісаны трэк, які пад гэтую гісторыю падыходзіць, – гэта і была песня «Середні віки».
У працы з Brutto мне больш за ўсё падабаецца давер: фактычна мы проста абмяркоўваем ідэю, хлопцы слухаюць мяне, кажуць: «Ну, клас, рабі». І потым ужо я паказваю зроблены варыянт. Такое рэдка сустракаецца. Гэта вельмі прыемна і адказна. З кліпам «Рокі» было складаней, таму што было ўжо адчуванне чаканняў, якія я павінна апраўдаць.
Мы здымалі яго два дні ў Кіеве, з гурта Brutto на здымках былі толькі Віталь Гуркоў і прадзюсар Антон Азізбекян. І яшчэ Бразіл апынуўся на здымачнай пляцоўцы практычна выпадкова. Мяліта Станюта таксама спецыяльна прыязджала ў Кіеў для здымак.
Міхалок з’яўляецца ў кліпе «Середні віки» як апавядальнік, гэта гісторыя ад трэцяй асобы. «Рокі» – гэта ўжо іншая тэма, гэта расповед ад першай асобы, дзе апавядальнікам і галоўным героем з’яўляецца сам Віталь Гуркоў. Атрымліваецца такая дылогія, а ці будзе працяг – пакуль не магу сказаць.
Культавы ўкраінскі паэт і пісьменнік Сяргей Жадан распавёў нам пра кошт, які плаціць Украіна за сваю свабоду.
Пасля аншлагавага турнэ па Паўночнай Амерыцы Brutto ўпершыню выступіць у Беларусі. Слова Антону Азізбекяну, прадзюсару гурта.
Запускаем серыю інтымных інтэрв’ю, у якіх за герояў кажуць іх уласныя целы.
На хвалях нашага «радыё настальжы» – рэпартаж-калаж з канцэрта аркестра «Ляпіс-98»
Пра беларускамоўны тык-ток, «Чарку на пасашок» і вывучэнне мовы.
У сетках сядзяць 5,63 мільёна.
«Каб больш уважліва ставіцца да навакольнага асяроддзя».
КАМЕНТАРЫ (1)
Прыгожа