Вядомы беларускі лоў-фай аніматар Максім Лушчык забамбіў відэатызер да другога альбома True Litwin Beat «Непатрэбная праўда пра беларусаў – 2».
«Думаю, нават мяркуючы па тызеры відаць, што другі альбом – гэта нешта асаблівае, – дзеліцца з намі вакаліст праекта Сяргей Пукст. – Рэакцыя айчыннай аўдыторыі пераканала нас: тое, што мы робім – правільна. Менавіта таму другі альбом – гэта штосьці зусім іншае».
Кліп неміласэрна эксплуатуе матывы самага канвертаванага беларускага праекта «Свет Танкаў». Максім Лушчык – відэарэжысёр, аўтар знакамітага віруснага праекта «ОБНЦБНЧА» і кліпа «Ножыкі-ножыкі» некалі легендарнага піцерскага гурта «Внезапный сыч». Кліп апынуўся настолькі паспяховым, што група аднавіла выступы.
Мы нагадваем, што 15 ліпеня ў бары «Чешир» (вул. Веры Харужай, 13) у Сяргея Пукста будзе канцэрт. Падрабязнасці тут.
Пра мастацтва, фальклор, музыку, тэатр, андэграўнд.
«Літаратура пра адчуванне часу тых, каго мы заўчасна страцілі».
Пасадзіць дрэва, адрамантаваць пад’езд, разабрацца са смеццем.
Спужацца, каб палягчэла.
12 пытанняў, каб праверыць, ці можаш ты стаць героем/гераіняй аўтафікшану.
Размова і шпацыры з «хросным бацькам беларускага андэграўнду».