ECLAB запрашае на бясплатны курс па сацыяльнай экалогіі
- Рубрыка: УЛОЎ
- 04.11.2020
- 5128
Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі запускае новы дыстанцыйны курс «Сацыяльная экалогія: этыка і палітыка асяроддзя пражывання». Навучанне на ім бясплатнае, трэба толькі зарэгістравацца.
Студэнтаў і студэнтак пазнаёмяць з разнастайнымі сучаснымі тэорыямі адносін у рамках «ансамбля грамадства-прырода». Гэтыя падыходы потым можна будзе прымяняць у сваіх творчых, даследчых і валанцёрскіх праектах.
Задачы курса:
пазнаёміць студэнтаў і студэнтак з ключавымі канцэптамі сацыяльнай экалогіі, а таксама з рознымі падыходамі да іх трактоўкі;
сфармаваць разуменне таго, як структуруюцца ўяўленні аб прыродзе і грамадстве і як магчыма пераадолець дуалізм «прырода – грамадства»;
даць уяўленне аб прынцыпах прававога рэгулявання адносін «прырода – грамадства»;
пазнаёміць з дыскусіямі па праблемах экалагічнай справядлівасці і постгуманізму;
даць уяўленне аб сутнасці сацыяльных трансфармацый, звязаных з распаўсюджваннем бія- і медыцынскіх тэхналогій.
Выкладаць сацыяльную экалогію ў ECLAB будуць эксперткі з розным бэкграўндам: юрыстка-міжнародніца Кацярына Кузняцова, мультыдысцыплінарная даследчыца Лідзія Міхеева, біёлаг і малекулярны генетык Ганна Селязнёва, гісторык Марына Сакалова. Шматбаковы падыход дасць студэнтам і студэнткам магчымасць творча падысці да тэматыкі курса, а таксама стымулюе працэс самастойнага разважання.
Працягласць курса – 9 тыдняў, з 23 лістапада 2020 года па 24 студзеня 2021 года. Заняткі будуць праходзіць у сінхронным і асінхронным фармаце: вэбінары + платформа Moodle.
Рэгістравацца на курс трэба па спасылцы. Дэдлайн – 17 лістапада.