Вакансія дня: дызайнер(-ка) у фонд «Інтэракцыя»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 12.02.2021
- 4208
Фонд «Інтэракцыя» адкрывае вакансію дызайнера(-кі). Разглядаюць як дасведчаных спецыялістаў(-ак), так і пачаткоўцаў, але з хоць якім партфоліа.
Фонд «Інтэракцыя» – недзяржаўная, некамерцыйная арганізацыя, якая мае сваёй місіяй паляпшэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця беларускіх гарадоў і рэгіёнаў. Гэта ўсё – пра экалогію, жыццёвы камфорт, турыстычную ды інвестыцыйную прывабнасць.
Занятасць дызайнеру(-цы) абяцаюць частковую. Праца найбольш на дыстанцыёнцы, аднак можна прыходзіць і на офіс каля ст. м. «Парк Чалюскінцаў».
Што трэба будзе рабіць:
распрацоўваць паліграфічную, прома- і сувенірную прадукцыю для Дзён Энергіі (травень-чэрвень 2021 года): флікеры, торбы, пеналы, ліхтарыкі, бутэлькі з вадой, іншае ў адзіным
стылі; ралапы для гарадоў на час правядзення Дзён Энергіі;
распрацоўваць прома-прадукцыю для праекта: дызайн кіраўніцтва, фармат А4 (да 45 старонак), ліфлет праекта;
дызайніць плакаты розных памераў, а таксама стыкеры для прасоўвання інтэрактыўнага інструменту «Change the Future» анлайн і афлайн.
Што патрабуюць:
досвед працы з візуальнымі рэдактарамі;
уменне ствараць інфаграфіку;
наяўнасць партфоліа;
захаванне стандартаў visibility донараў праекта;
датрыманне тэрмінаў;
уменне кантачыць з камандай.
Рэзюмэ са спасылкамі на партфоліа і прапановамі па ўзнагароджанні чакаюць да 19 лютага на мэйл stepnova@interakcia.by.