Вакансіі: vol. 22
- Рубрыка: ВАКАНСII
- 01.11.2019
- 7198
Знайшлі дзявятку вакансій у Менску, пераважна – з гнуткім графікам, ёсць варыкі і на выдаленку. Шукай сябе ў журналістыцы, продажах або кіраванні.
Журналіст(-ка). Газета «Культура»
Штотыднёвая грамадска-асветніцкая газета, якая вядзе сваю гісторыю аж з 1991 года, шукае поўную абойму спяцоў: тут патрэбныя журналісты, намеснік галоўнага рэдактара да і сам рэдактар да кучы.
Патрабаванні да журналіста(-кі):
дасканалае валоданне беларускай мовай;
вопыт работы ў друкаваных СМІ;
веды ў галіне культуры.
Патрабаванні да намесніка(-цы) рэдактара(-кі):
дасканалае валоданне беларускай мовай;
вопыт работы ў друкаваных СМІ не менш за 2 гады на пасадах адказнага сакратара, рэдактара аддзела або аглядальніка рэдакцыі.
Патрабаванні да рэдактара(-кі):
дасканалае валоданне беларускай мовай;
вопыт работы ў друкаваных СМІ не менш за 5 гадоў на пасадах адказнага сакратара, рэдактара аддзела або аглядальніка рэдакцыі.
Кантакты: kultura@tut.by
Калі няблага шарыш у эканоміцы і палітыцы, вось табе цёплае месцейка: раздзел «Грошы і ўлада» на TUT.BY шукае чалавека, здольнага элегантна даносіць да шырокай публікі навіны пра ўсякія дэфляцыі і рэцэсіі.
Галоўнае:
з/п па выніках сумоўя (пішуць, што годная);
праца з рэальнымі профі сваёй справы;
курсы, семінары, трэнінгі па спецыяльнасці – за кошт кампаніі.
Асноўныя патрабаванні:
вопыт працы: 3–6 гадоў;
поўная занятасць на поўны дзень;
разуменне тэрмінаў накшталт ВУП, СГА, МВФ і да таго падобнае.
Кантакты: jobs.tut.by
Кіраўнік(-ца) праекта. «Гендарныя перспектывы»
Арганізацыя, што стаіць за фактычную роўнасць жанчын і мужчын, шукае кіраўніка(-цу) праекта, накіраванага на пераадоленне гендарных стэрэатыпаў і таксічнай маскуліннасці.
Галоўнае:
поўная занятасць, выпрабавальны тэрмін – 2 месяцы;
графік – з 9:30 да 18.00;
з/п па выніках сумоўя.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных навук;
вопыт кіравання міжнароднымі праектамі не менш за 3 гады;
выдатныя навыкі планавання і маніторынгу дзейнасці, кіравання камандай;
абавязковае веданне англійскай мовы.
Асноўныя абавязкі:
распрацоўваць рабочы план праекта;
распрацоўваць службовыя абавязкі, наймаць персанал;
распрацоўваць інструмент маніторынгу і ацэнкі праектнай дзейнасці;
трымаць кантроль за мэтавым расходаваннем фінансавых сродкаў;
садзейнічаць у падрыхтоўцы фінансавых справаздач;
прадстаўляць арганізацыю на публічных мерапрыемствах і ў СМІ.
Кантакты: кідай рэзюмэ / CV на электронны адрас info@genderperspectives.by да 5 лістапада 2019 года.
Каардынатар(-ка) праектаў. «Імёны»
Платформа, якая размяшчае гісторыі, што чапляюць за жывое, шукае каардынатара, бухгалтара, аўтараў і фатографаў. Адгукайся, калі жадаеш рабіць свет больш зручным і прыемным для тых, хто цяпер знаходзіцца не ў самых простых умовах. Пра ўсе вакансіі чытай па спасылцы вышэй, а тут мы распішам пра каардынатара.
Галоўнае:
поўная занятасць, афармленне ў штат;
заробак па выніках сумоўя;
офіс на праспекце Пераможцаў, 100.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя;
досвед працы праектным менеджарам або вопыт каардынацыі групы праектаў не менш за 6 месяцаў (адсутнасць рэлевантнага вопыту можна кампенсаваць вялікім жаданнем вучыцца і развівацца ў гэтым кірунку);
вопыт напісання праектаў, складання плана работы і бюджэту праекта або рэлевантныя веды;
навыкі дзелавой перапіскі;
уменне лічыць і ўважліва працаваць з лічбамі.
Асноўныя абавязкі:
працаваць з заяўкамі на размяшчэнне сацыяльных праектаў;
суправаджаць увесь працэс рэалізацыі праектаў платформы;
кантраляваць своечасовае прадастаўленне поўных фінансавых і апісальных справаздач;
прымаць удзел у падрыхтоўцы медыяматэрыялаў;
ажыццяўляць маніторынг праектаў з выездам на месца рэалізацыі;
весці дакументазварот.
Кантакты: рэзюмэ і матывацыйны ліст кідай на пошту katerina.sharai@imenamag.by
Беларускі брэнд мыла і парцаляны ручной работы шукае боса. Калі жадаеш стаць часткай сацыяльнага прадпрыемства з маладой беларускамоўнай камандай, вэлкам!
Галоўнае:
працоўны тыдзень – 20 гадзін;
заробак – 550 BYN у месяц + паліва;
свабодны графік;
афіцыйнае ўладкаванне.
Асноўныя патрабаванні:
наяўнасць аўто;
гатоўнасць часам цягаць грузы 5-10 кг.
Асноўныя абавязкі:
падпісваць новыя кропкі;
кантраляваць бягучыя справы;
арганізоўваць пастаўкі па кропках.
Кантакты: karali@karali.by
SMM-шчык(-ца). «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Найбуйнейшая недзяржаўная прыродаахоўная арганізацыя Беларусі адкрыла вакансію для аматараў дзікай прыроды і сацсетачак. Заяўкі прымаюць да 3 лістапада. Патрабаванняў шмат, але ж і перспектывы прыемныя.
Галоўнае:
офіс на Парніковай, 11, але можна працаваць на выдаленцы;
кантракт на 12 месяцаў з магчымасцю падаўжэння;
з/п па выніках сумоўя;
заступіць на працу трэба 11 лістапада.
Асноўныя патрабаванні:
нармалёвы ўзровень карыстання ПК, графічнымі і відэарэдактарамі;
веданне прынцыпаў работы FB, ВК, OK, Instagram, YouTube, Telegram, Twitter;.
вопыт стварэння кантэнт-планаў, збор і аналіз статыстыкі;
вопыт працы ў SMM не менш за два гады;
добрае веданне беларускай і рускай моў.
Асноўныя абавязкі:
ствараць і размяшчаць кантэнт: тэксты, малюнкі і відэа ва ўсіх сацыяльных сетках;
збіраць матэрыялы ў палявых экспертаў па пошуку і захаванню хамякоў, байбакоў і вавёрак-палятух;
ствараць архіў відэа- і фотаматэрыялаў;
пры неабходнасці ствараць тэматычныя старонкі праекта па грызунах;
мадэраваць групы ў сацсетках «АПБ»;
ствараць і размяшчаць таргетаваную рэкламу.
Кантакты: рэзюмэ і матывацыйны ліст чакаюць на info@ptushki.org. У лісце трэба адказаць на пытанне «Чаму я хачу атрымаць гэтую працу?», пазначыць папярэднія месцы працы, кантакты тых, хто можа даць рэкамендацыі, спасылкі на старонкі ў сацсетках, якімі ты кіраваў(-ла).
Памочнік(-ца) менеджара па развіцці бізнэсу. Altabel
Калі крэатыўныя сферы цябе парадкам заматалі, можа, самы час «войти в айти»? Ёсць варыянт нават не пераўтварацца пры гэтым у офіснага(-ую) раба(-ыню). IT-кампанія Altabel якраз шукае памочніка(-цу) на выдаленку і частковую занятасць.
Галоўнае:
частковая занятасць (part-time – 4 гадзіны ў дзень);
выдаленая праца (магчымасць сумяшчаць з вучобай або асноўнай працай);
пяцідзённы працоўны тыдзень.
Асноўныя патрабаванні:
узровень англійскай мовы B1 (Intermediate) і вышэй;
адказнасць, самастойнасць, уседлівасць;
цікавасць да сферы IT.
Асноўныя абавязкі:
рассылаць лісты замежнымі кампаніям з прапановамі паслуг;
запаўняць і весці кліенцкую базу.
Кантакты: pkasterova@gmail.com (з пазнакай «CV Business Development Manager Assistant»)
Асістэнт(-ка) маркетолага. Belconsole
Кампанія па продажы відэагульняў шукае асістэнта(-ку) маркетолага. Тут у прыярытэце студэнты старэйшых курсаў профільных напрамкаў, але абяцаюць разгледзець усіх кандыдатаў, якія падыходзяць пад патрабаванні.
Галоўнае:
частковая занятасць, гнуткі графік;
выдаленая праца;
афіцыйнае працаўладкаванне пасля выпрабавальнага тэрміну;
пагадзінная заработная плата.
Асноўныя патрабаванні:
ініцыятыўнасць, жаданне развівацца і вучыцца новаму;
базавыя веды Photoshop/CorelDRAW;
базавыя веды англійскай мовы.
Асноўныя абавязкі:
распрацоўваць і ствараць рэкламную прадукцыю;
дапамагаць у арганізацыі афлайн-мерапрыемстваў;
дапамагаць са стварэннем акцый і іншых відаў стымуляцыі продажаў;
наладжваць працэсы ў каналах камунікацыі з аўдыторыяй.
Кантакты: julia@belconsole.org
Памочнік(-ца) маркетолага. «Палітра»
Буйная рознічная сетка прафесійных мастацкіх тавараў шукае памочніка(-цу) маркетолага. Профільная адукацыя будзе важкім плюсам, але і студэнтаў(-ак) разглядаюць таксама.
Галоўнае:
гнуткі графік працы: у сярэднім па 4 гадзіны ў будні;
праца ў офісе на ст. м. «Уручча», БЦ «Порт»;
афіцыйнае афармленне па дамове падраду;
пагадзінная аплата працы (на банкаўскую карту);
кошт працы за 1 гадзіну з разліку 580 бел. руб. у месяц да выліку НДФЛ.
Асноўныя патрабаванні:
веданне графічных рэдактараў і асноў фотаздымкі;
здольнасць працаваць у шматзадачным рэжыме, хуткая навучальнасць, самадысцыпліна, арганізаванасць, адказнасць.
Асноўныя абавязкі:
рабіць прадметную фотаздымку і апрацоўваць фоткі;
друкаваць і ламінаваць акцыйныя плакаты і каталогі;
шукаць і падрыхтоўваць фота прадукцыі ў адпаведнасці з зададзенымі патрабаваннямі;
маніторыць цэны на рынку;
карэктаваць гатовыя макеты друкаванай прадукцыі;
шукаць падрадчыкаў па вырабе і пастаўцы гандлёвага абсталявання, карпаратыўнай сувенірнай прадукцыі.
Кантакты: palitraminsk@mail.ru