Галоўная падзея тыдня, канешне, – гэта чарговая знявага дзяржавай сваіх грамадзян. 25 сакавіка адбыліся разгон і масавыя затрыманні святкуючых 99-ю гадавіну Дня Волі. Каб скласці больш поўны пазл, высвятляем, што яшчэ важнага здарылася за апошнія сем дзён.



Кліп тыдня:


Гурт тыдня і года:
У мінулую сераду Experty.by вызначылі музычных фаварытаў 2016-га. Першай ракеткай стаў гурт «Петля Пристрастия» з альбомам «Мода и облака», які сабраў чатыры ўзнагароды прэміі – «Альбом года», «Лепшы рок-альбом», «Прыз штатных экспертаў» і «Прыз вялікага журы». Узгадаем іх апошні кліп на песню «Груз», якая, на жаль, і дагэтуль застаецца візітнай карткай беларускай рэчаіснасці. Усе сёлетнія топы экспертаў шукай тут.


Адукацыйны праект Arzamas падрыхтаваў рэтраспектыўнае даследаванне пра тое, што вывучалі савецкія школьнікі на ўроках рускай літаратуры з пачатку 20-х гадоў і да развалу саўка. Цікава, што школьны «канон», якім мы зачытваемся і ў сучаснай Беларусі, быў складзены яшчэ да вайны сталінскімі ідэолагамі.

Мілата тыдня:

Можна параўнаць, як ставіцца да сябе кіраўнік беларускай дзяржавы і галоўны пантыфік Рыма-каталіцкай царквы.

Чым планаваў уразіць гледачоў 27-ы фэст, які Мінкульт адмяніў за дзень да адкрыцця?
Сумны спойлер: мовы варожасці стала толькі больш.
26 чэрвеня – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катавання.
Чакаюць любыя пытаннечкі, якія цябе хвалююць.
Мемы і эмоцыі.
Гіпнотык-тэхна і эксперыментальны IDM.
І анансавалі выступы з новым альбомам.
Ноч паміж агнём, лесам і музыкай.