Яшчэ больш інструментаў для здымкі: HONOR прадстаўляе новы смартфон
- Рубрыка: УЛОЎ
- 05.11.2021
- 6159
Брэнд HONOR прадставіў новы смартфон з магутнай камерай і ўсталяванымі Google Mobile Services. Продажы стартуюць сёння – 5 лістапада.
HONOR 50 атрымаў больш прадукцыйны працэсар (на 45% лепшы за папярэднія версіі), акумулятар ёмістасцю 4300 мАг, які можна зарадзіць з нуля да 70 % за 20 хвілін дзякуючы хуткай зарадцы, і 6,57-цалевы экран з падтрымкай Full HD. Але галоўная фіча новага HONOR 50 – гэта яго камеры, што дазваляюць рабіць класныя здымкі і відэа ў любы час сутак.
У франталку HONOR спакаваў 32 мегапікселі з вуглом агляду 90° – цяпер, калі здымаеш, можна захопліваць больш прасторы ў кадры, а гэта значыць яшчэ больш фантастычных пейзажаў у «воблаку». У распараджэнні карыстальніка аказваецца знатны фотаарсенал: 108-мегапіксельны аб'ектыў, 8-мегапіксельная шырокавугольная камера, 2-мегапіксельныя макра- і баке-камеры, з якімі можна атрымліваць дэталізаваныя здымкі і днём, і ноччу.
Апроч таго, у смартфон дадалі опцыі б’юці-рэжыму, разбіўку відэа на кадры, шаблоны для сторыз. Ёсць функцыя «Мультывідэа» – яна дазваляе пераключацца паміж камерамі з шасцю рэжымамі відэаздымкі. Прычым адначасова можна выкарыстоўваць і асноўную, і франтальную, дэманструючы рэальнасць з розных бакоў.
HONOR 50 прадаюць з усталяванымі Google Mobile Services і фірмовым інтэрфейсам Magic UI 4.2.
Смартфон прадстаўлены ў чатырох колерах: перламутравым з лагатыпам HONOR па ўсім корпусе, смарагдава-зялёным, паўночным чорным і марозным крышталі. Першыя два даступныя ў версіі 8 ГБ + 128 ГБ, цэны на іх стартуюць ад 1 399 рублёў. Два іншыя – з аб'ёмам памяці 256 ГБ, кошт – 1 599 рублёў.
Першым пакупнікам дораць падарункі: калі ўзяць свой HONOR 50 да 14 лістапада ў партнёраў брэнда – МТС, A1, «5 Элемент», «Электрaсiла», «На Сувязi», «Алло» или 21vek.by, – то да яго ўручаць яшчэ і навушнікі HONOR Earbuds 2 lite. Удакладніць умовы акцыі можна ў месцах продажаў.
Иностранное унитарное предприятие «Вондел Медиа»
УНН 191112533