Падымі келіх за Эму Уотсан, зацані новы кліп alt-J і пакумекай, у што можна ператварыць назапашаныя сумкі з IKEA – налавілі для цябе галоўныя медыяартэфакты тыдня.
Finally! Упершыню за ўсю гісторыю прэміі MTV Movie & TV Awards жанчынам і мужчынам не прыйшлося важдацца ў асобных пясочніцах – з 2017-га ўсе катэгорыі сталі гендарна-нейтральнымі. Сімвалічненька, што першае справядлівае вядзерца папкорну прыляцела Эме Уотсан, якая не аднойчы выступала з фемінісцкімі выказваннямі. Небараку МакЭвою, які сыграў чалавека з 24 асобамі, застаецца толькі ўздыхаць па былых часах...
Кліп тыдня:
Лідскія не кеды, але музыкі alt-J выпусцілі годны кліп з лясной мышшу ў галоўнай ролі. Спачатку здаецца, што цябе чакае чатыры з лішнім хвіліны рэлаксацыі ў духу BBC Nature – хіба што функцыю тамтэйшага Драздова тут выконвае не хтосьці, а сам Ігі Поп. Але не спяшайся расслабляць булачкі. Назва трэка як бы намякае: фаршу – быць!
Іронія тыдня:
Дацкі вытворца піва вырашыў заткнуць за пояс усіх гэтых крафтавых моднікаў і стварыў мегабрутальны прадукт. Марка атрымала красамоўную назву Pisner, а фішка ў тым, што для стварэння гэтага піва спатрэбілася 50 тысяч літраў мачы, сабранай на музычным фестывалі Roskilde. Праўда – выдыхай! – мача не ўвайшла ў склад напою, а выкарыстоўвалася выключна для ўгнаенні ячменю. Так ці інакш, кола замкнулася.
Неверагодна, але факт: стваральніку папулярнага мемас-персанажа прыйшлося знішчыць дзецішча ўласнымі рукамі. 6 траўня карыкатурыст Мэт Ф’юры апублікаваў малюнак, на якім жабяня Пепе ляжыць у труне без аніякіх жыццёвых прымет. Канешне, і ў гэтай цёмнай справе не абышлося без шавялюры Дональда Трампа...
Капеечная сумка з IKEA падыходзіць не толькі для таго, каб цягаць у ёй навалачкі ды неядомыя брокалі. Раптам аказалася, што з яе дапамогай можна апрануцца, абуцца, абараніцца ад смогу і нават выступіць з палітычнай заявай.
У Менску тут і там трапляюцца на вочы аб’явы пра пошук Лоры Палмер, а пакуль усе мы чакаем на новы «Твін Пікс», можна пачытаць інтэрв’ю з яго вялікім стваральнікам. Сярод іншага рэж прызнаецца, што інтэрнэт яму патрэбны толькі для таго, каб купляць сталярны інструмент.
20-гадовыя хлопцы з Іркуцка запісалі ні на што не прэтэндуючы lo-fi альбом пра звычайныя праблемы 20-гадовых хлопцаў з Іркуцка, але, мабыць, і пра твае таксама. Аўтары пазначаюць пасыл рэлізу так: «Трымай удар з усіх сіл». Тэксты лёгка асядаюць у галаве проста таму, што з імі нельга не пагадзіцца: «Ничто не поможет, как удар по е**у, от обсужденья Альбера Камю».
Тэкст by Zamandarin
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.