На апошніх акцыях пратэсту стрымы былі ледзь не асноўным медыйным акенцам для тых, хто яшчэ дапіваў сваю ранішнюю гарбату. І адначасова – няхілым магнітам увагі, які зачароўваў сваёй непадробнасцю і дазваляў калектыўна адчуць драматургію рэальнасці, якая адбывалася на нашых вачах. Медыя гэта добра разумеюць і выкарыстоўваюць фармат напоўніцу. Мы запыталіся ў журналістаў «Радыё Свабода», «Белсат» і TUT.by, чаму стрымы – гэта крута і як гэта – асвятляць падзеі ў рэжыме LIVE.
Лайвстрымінг шырока выкарыстоўваўся яшчэ падчас Еўрамайдану ў 2013-14 гадах, на ім нават вырас цэлы канал Hromadske.tv. Але, дзякуючы падтрымцы сацыяльных платформаў, зараз стрыміць можна, хоць ганяючы на лонгбордзе. Чаму стрымы – гэта крута? Бо разам з табой відавочцамі здарэнняў робіцца яшчэ куча людзей. Падчас стрымаў не зробіш крывую склейку і не сфальсіфікуеш выяву. Няма мантажу, ёсць падзеі тут і цяпер.
Калі раней нам даводзілася збіраць пазл звестак па кавалачках з розных крыніц, то сёння можна лёгка адчуць сябе ў галаўным цэнтры Men In Black, назіраючы за ўсёй іншапланетнай рэальнасцю, якая там адбываецца, з розных бакоў. Новыя тэхналогіі крута мяняюць медыя і калектыўнае перажыванне пратэсту анлайн. Сёння нават твая бабуля можа паглядзець стрым і быць у тэме, а не верыць чарговаму фэйкаваму рэпорту на дзяржканале. Як мы кажам у рэдакцыі, «пакуль яны мантуюць хлусню, мы стрымім праўду!»
Давай больш даведаемся пра стрымінг у тых, хто з рызыкай для ўласнай дупы бясстрашна перадаваў мегабайты інфармацыі ў тую ж секунду, калі вакол грукалі шчытамі чароды «людзей у чорным».
Антон Трафімовіч, карэспандэнт «Радыё Свабода»:
«Свабода» транслюе відэа адразу на пяці платформах: Youtube, Facebook, Vkontakte, Periscope/Twitter і «Одноклассники». Стрым з Дня Волі агулам паглядзела больш за 680 тысяч чалавек. З 26 сакавіка – яшчэ больш за 200 тысяч. Кожная платформа мае розную аўдыторыю.
Трансляцыя стварае неверагодны эфект прысутнасці. Прагляд ператвараецца ў калектыўную тэрапію. Думаю, многія выходзілі на акцыю пад уражаннем стрымаў. Сядзелі ў сваіх «Аднакласніках», а тут раптам – новая рэальнасць. І ты можаш ператварыцца з гледача ва ўдзельніка.
Відэа цяпер стала галоўным прыярытэтам «Свабоды». У нас буйныя суполкі ў сацыяльных сетках (амаль 100 тысяч у Facebook і «Аднакласніках», больш за 50 тысяч у VK). Менавіта яны даюць такі трафік. Бо калі ў сацсетках мала падпісантаў, стрымы не будуць такія эфектыўныя.
Можна прагназаваць, што ў бліжэйшыя 5-10 гадоў эфіры праз сацыяльныя сеткі стануць галоўнай крыніцай інфармацыі для многіх. Сеткі генеруюць шмат шуму, і ў чалавека няма часу разбірацца, дзе праўда, дзе – не. На стрыме – неабчасаным і незмантаваным – ты бачыш тое, што цяпер адбываецца. Давер да жывой карцінкі значна большы. Гэта і ёсць новая журналістыка.
Зміцер Ягораў, рэдактар Belsat:
Штодзённай практыкай стрымы сталі ў час, калі грамадскасць пачала адстойваць Курапаты ад чарговай забудовы. Мы пачалі па некалькі разоў выходзіць у «эфір» у інтэрнэце, праз Facebook і Youtube.
Лічбы праглядаў – гэта не адзіны паказнік эфектыўнасці. Бо і цікаўнасць да стрымаў расла паступова: ад дзясяткаў тысяч да сотняў тысяч. Трансляцыю Дня Волі паглядзела больш за 330 тысяч чалавек.
Прарывам было рашэнне пускаць стрымы, якія рыхтуе інтэрнэт-рэдакцыя, у «традыцыйны» эфір канала. Асноўная частка гледачоў спадарожнікавага «Белсату» – у малых гарадах, мястэчках і нават вёсках, дзе дагэтуль папулярныя спадарожнікавыя антэны. І пры гэтым слабы інтэрнэт. Частка беларусаў не мае такой «спажывецкай звычкі» – глядзець стрымы. Яны глядзяць нас праз «талерку». Інтэрнэт можна лёгка абрубіць, а спадарожнік – немагчыма. Гэтак мы робім у пэўным сэнсе «гібрыднае» тэлебачанне.
Алёна Андрэева, рэдактарка відэааддзела TUT.by:
У прамой трансляцыі Дня Волі некалькі мільёнаў праглядаў.
Мы вялі сумарную трансляцыю, у якую зводзіліся сігналы з пяці камер. Тры з іх былі ў Менску і дзве – у Горадні і Гомелі. Гэта той жа тэлік, толькі на больш зручнай платформе. Трансляцыю пратэстнай акцыі абмяркоўваюць і тыя, хто нешта перажывае, і тыя, хто баіцца выйсці на вуліцу.
Традыцыйны сцэнар: людзі прыходзяць з мітынгу і глядзяць відэа, каб знайсці сябе і паглядзець, як білі іншых, ад чаго яны змаглі збегчы. Рэфлексія з графічным пацвярджэннем вельмі важная чалавеку.
Калі глушылі інтэрнэт, Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік TUT.by, здымаў усё, што бачыў, на свой тэлефон. Атрымаўся відос з віральным загалоўкам, які атрымаў шмат праглядаў. На чатырох платформах (TUT.by, Youtube, Facebook і «Аднакласнікі») гэты ролік сабраў больш за мільён праглядаў.
Прыярытэты дзяржканалаў на прамыя трансляцыі адрозніваюцца ад нашых. Класічны тэлік – гэта зусім не інтэрнэт: ёсць некаторая непаваротлівасць сітуацыі. Будучы знаёмай з тэхнічным бокам трансляцыі, магу сказаць, што аўдыторыя тым больш нарастае, чым даўжэй доўжыцца трансляцыя. У дзяржканалаў няма задачы забяспечыць іх гледачу эфект прысутнасці, а ў нас – ёсць.
Кацярына Андрэева, карэспандэнтка Belsat:
Стрымы – гэта тое, чаго беларускім журналістам вельмі бракавала падчас пратэставай хвалі 2010-11 гадоў. Цяпер стрым дае магчымасць найбольш поўна і ўсебакова асвятліць падзею. Працуючы «ў полі», на вулічных акцыях, журналіст-стрымер выконвае даволі простую формулу «каментар у кадры – каментар па-за кадрам – пытанні ўдзельнікам акцыі», а пасля проста маўчыць і прапаноўвае гледачу карцінку падзеі.
Я памятаю, як 25-га падышла да кардону АМАПу, бо вырашыла, што варта было б атрымаць каментар ад хлопцаў-міліцыянтаў, кіруючыся выключна стандартам журналістыкі адносна двух бакоў канфлікту. У некаторых гэта выклікае здзіўленне, тыпу «Навошта лезці?» У адказ я магу прыгадаць словы фатографа Роберта Капы: «Калі вашы здымкі недастаткова добрыя, значыць, вы знаходзіцеся недастаткова блізка». Тое ж, на мой погляд, тычыцца і журналіста-стрымера.
Натуральна, чакаць нейкіх словаў ад амапаўцаў было наіўна. У пэўным сэнсе я зрабіла гэта, каб трансляваць гледачам мэсэдж, што баяцца няма чаго, адмыслова панізіць градус страху шараговага беларуса перад шчытамі і дубінкамі.
Пётр Маркелаў, актывіст, стрыміў затрыманне ў 37-м тралейбусе:
Гэта незвычайнае пачуццё, калі сядзіш 12 сутак, потым выходзіш, а твой стрым набраў ужо амаль 100 тысяч праглядаў. І ты глядзіш яго ўпершыню.
Стрымы – гэта, натуральна, крута, бо дазваляюць імгненна рабіць матэрыял публічным і абараніць яго ад выдалення пасля затрымання.
Падчас акцыі анархісты неаднаразова заклікалі іншых удзельнікаў шэсця дапамагчы іх калоне пакінуць натоўп. Яны разам з групай падтрымкі селі ў той самы тралейбус №37, выштурхнулі з яго шунявак і трымалі дзверы на наступных прыпынках. Аднак каля «Белай Вежы» два бусікі падрэзалі тралейбус і пачаўся хапун.
Я пачынаў весці стрым раней, але па просьбе анархістаў спыніў яго. Таму зафіксаваць усё ад пачатку не атрымалася. Я своечасова спыніў стрым, каб відэа захавалася. А потым мяне затрымалі.
Як самастойна пачаць стрыміць на тэлефоне?
На iPhone і Android самы надзейны спосаб стрыміць такі: спампаваць аплікацыю Facebook (iOS і Android). Потым у любой незразумелай ці зразумелай сітуацыі трэба націснуць «запусціць трансляцыю» адразу ў сваёй стужцы, і трансляцыя пачнецца. Ахоп праглядаў на Facebook, як правіла, самы вялікі.
Periscope (iOS і Android) – піянер у свеце аплікацый для стрымаў. Сэрвіс інтэграваны ў Twitter.
Каб весці прамую трансляцыю ў сваім Youtube-канале, спампуй аплікацыю Live in Fire (iOS і Android). Пасля завяршэння эфіру запіс стрыму захоўваецца на тваім канале.
Сацсетка «ВКонтакте» таксама распрацавала аплікацыю для стрымінгу, называецца VK Live (iOS і Android).
Калі з нейкіх прычын ніводнай з аплікацый вышэй у цябе няма, а Іnstagram ёсць, бамбі ў Instagram Stories – тыя ж яйкі, толькі ў профіль.
Як стрыміць на Windows Phone, мы, на жаль, не знайшлі.
Як НДА данесці мэсэдж праз дызайн – парады аксакалаў візуалізацыі.
Занатавалі вузлавыя моманты афлайн-дыскусіі 34 Media Day пра тое, ці могуць медыя змяняць гараджан і хто мае права фарбаваць камяні ў зялёны.
Лайфхакі, парады ад экспертаў і экспертак, натхняльныя кейсы працы.
Напярэдадні публікацыі наступнага маніторынгу «Мовы варожасці ў беларускіх СМІ» аналізуем яго вынікі.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (1)
О деструктивной псевдогуманизации.
streithahn
25 ноября, 2016
Последние десятилетия глобально отмечены совокупностью настырно
навязываемых социальных преобразований, которым подходит общее
название "деструктивная псевдогуманизация" (ДПГ). То, что раньше
считалось подлежащим устранению -- пусть и болезненному -- как
дегенеративное и вредное, теперь объявляется терпимым, а то и
разновидностью новой расширенной нормы, чтобы только не страдали
те, кого раньше подлежало ограничивать в свободе, убирать подаль-
ше, а то и ликвидировать совсем.
Примеры деструктивных псевдогуманизационных инициатив:
- "нормализация" сексуальных отклонений;
- "нормализация" ВИЧ-инфицированных;
- ювенильная юстиция;
- разнарядки на женщин и цветных при назначении на должности;
- легализация лёгких наркотиков;
- прибежища для наркоманов, где можно "колоться" под
наблюдением медиков;
- инклюзивное образование;
- безбарьерная среда;
- амбулаторное лечение психических больных, т. е. выпуск их
из психиатрических лечебниц на улицы;
- приём и натурализация беженцев.
Поборниками деструктивной псевдогуманизации становятся по
четырём причинам:
1) из добрых намерений, не подкреплённых широтой мировоззрения,
адекватностью образования и развитостью критического мышления;
2) из-за попадания в квазиреальность "заскочного комплекса" (что
это такое -- см. в интернете);
3) из желания покормиться от новых проблем (от любой общественной
проблемы кто-то кормится; если старые проблемы -- "натураль-
ные" и "искусственные" -- перестали впечатлять или плотно
подмяты под себя другими едоками, приходится отыскивать или
создавать новые; кстати, от инициатив, создающих проблемы,
кормятся не только их поборники, но и их как бы противники);
4) из подрывных намерений.
Деструктивная псевдогуманизация является мощным подрывным сред-
ством, потому что ведёт к быстрому накоплению в обществе дефек-
тивного "человеческого материала": неработоспособного, небоеспо-
собного, девиантного, социопатичного. "Материала", который менее
(или вовсе не) годен для делания в обществе чего-то полезного,
зато требует дополнительных затрат на себя.
Если у человека случается аппендицит, то надо удалять аппен-
дикс, иначе человек умрёт очень скоро и в страшных муках. С этим
согласятся даже защитники прав сексуальных извращенцев и прочие
поборники ДПГ, хотя в процессе спасения этого человека он 1) ис-
пытывает страх и боль, 2) невосполнимо лишается части тела.
Но в случае подобного происшествия с отдельным человеком и его
аппендиксом ситуация получается простая и наглядная, а в случае
происшествия с обществом ситуация теряет простоту и наглядность,
из-за чего многие начинают ошибаться сами по её поводу и убеди-
тельно вводить в заблуждение других. Между тем, ради благополучия
общества приблизительно так же, как ради благополучия отдельного
человека, иногда просто необходимо делать ему бо-бо и лишать его
каких-то частей, не обращая внимания на возмущённые крики. Да,
определить уместное бо-бо бывает трудно, но ведь даже опытные
хирурги, случается, отрезают пациенту не то, что надо бы.
Ещё пример -- малолетние дети. Почти любой родитель согласится
с тем, что, если им ничего не запрещать, невзирая на крики и
слёзы, детишки вряд ли доживут даже до совершеннолетия. Так вот,
с большинством взрослых ситуация почти такая же, только в отноше-
нии более сложных случаев: если из того, чего людям массово хо-
чется, ничего не запрещать, невзирая на публицистические вопли,
уличные демонстрации и т. п., большинство из них вряд ли доживёт
до пенсии, но при этом всё же успеет угробить или покалечить
пару-тройку других людей.
При обсуждении сложных вещей, касающихся дегенерации и нормы
(да и не только их), все эмоциональные аргументы должны отбрасы-
ваться -- на том основании, что подсказки эмоций (инстинктов) за-
частую бывают весьма приблизительными и невпопадными, а вообще-то
для сложных ситуаций у людей имеется интеллект, ибо далеко не всё
то, к чему рвётся душа, пойдёт на пользу, если до него дорваться.
До наступления XX века деструктивной псевдогуманизацией занима-
лись преимущественно на религиозной основе. Теперь эту основу за-
меняет, по-видимому, вера в научно-технический прогресс: в то,
что технологии вот уже совсем скоро позволят всем хорошо жить
даже при тотальной педерастизации, инвалидизации, алкоголизации,
наркотизации, деинтеллектуализации, дерасизации, деэтнизации,
причём в условиях неконтролируемого роста населения. Кривые
генотипы будут подправляться в лабораториях, безнадёжно больные
индивиды будут замораживаться и отправляться в ещё более светлое
будущее. Если на земной поверхности перестанет хватать места для
счастливых олигофренистых алкоголизированных педерастов-инвалидов
смешанного расового типа, они будут устраиваться в несколько эта-
жей, чтобы перекантоваться до освоения Марса и пр. А чтоб планета
не перегревалась от потреблятской и размноженческой гиперактивно-
сти недоумков, они всенепременно освоят сброс избыточного тепла
прямо в космос (он ведь большой и ОЧЕНЬ холодный).
Короче, "русский космизм" в действии. Ник. Фёдоров и Влад.
Вернадский будут радостно поскрёбывать в своих гробах.
На самом деле это либерастическое чудо, конечно же, не случится
-- потому что общество рухнет под тяжестью им же насозданных
технических сложностей и огромной массы неполноценных человечков,
не способных выживать без гаджетов-виджетов, лекарств, машинок и
т. п. Это не говоря уже о глобальной катастрофе природопользова-
ния, которая наверняка призойдёт ещё раньше, потому что мы к ней
таки сползаем.