Кнігі і рэфлексія: запускаецца кніжны клуб Staronki

Ініцыятыва «Зелянец» запрашае ўсіх, хто хоча даследаваць сябе і іншых праз літаратуру, у анлайнавы кніжны клуб Staronki.

Клуб плануе збірацца з сярэдзіны жніўня па канец лістапада, па нядзелях, з 12:00 да 14:00 па Менску. Канкрэтныя даты: 17 жніўня, 7 і 28 верасня, 19 кастрычніка, 9 і 30 лістапада.

Чытаць і абмяркоўваць прапануюць прозу, паэзію, асабістыя гісторыі. Кожны(-ая) удзельнік(-ца) Staronki абірае камфортны для сябе тэмп чытання, і не забараняецца прыходзіць на сустрэчы, не прачытаўшы тэкст цалкам.

Галоўныя каштоўнасці гэтага кніжнага клуба – камунікацыя і самапазнанне. Мадэрацыяй сустрэч тут займаецца псіхааналітык і даследчыца, сапраўдная прыхільніца кніжнай рэфлексіі. «Гэта не проста чытанне, а кактэйль самоты, філасофскіх разважанняў і рэфлексіі ў бяспечнай прасторы, дзе любыя погляды прымаюцца, – кажуць арганізатары(-кі) кніжнага клуба. – Тут кнігі становяцца парталамі ў сусветы аўтараў і чытачоў, дазваляючы нам прымяраць на сябе розныя ролі і сцэнары, абмяркоўваючы іх з розных пазіцыяў».

  Для ўдзелу ў сустрэчах патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.