Тураў за 12 хвілін: падкаст
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 17.09.2020
- 7628
У новым выпуску аўдыяпраекта мы выпраўляемся ў Тураў – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі.
Сярод непралазных балот і лясоў Палесся, на беразе наравістай Прыпяці, тут тварылася сапраўдная магія і вяршылася гісторыя. Мы прагуляемся па Тураўскім лузе ды паспрабуем разглядзець куліка-марадунку. Затрымаемся на Замкавай гары, каб адчуць моц стагоддзяў і ўявім, якія вялікія справы дзеяліся ў гэтых мясцінах шмат стагоддзяў таму. Загаварым з местачкоўцамі, каб з першых вуснаў пачуць усе таямнічыя легенды – і паверым у іх.
Музыка: Causmic – Flight To Tunisia, Twin Musicom – Journey in the New World, Audionautix – The Mighty Kingdom, The Mini Vandals – Fanta Mankane, ann annie – Fern, Quincas Moreira – Beijaflor, Reed Mathis – Sleepless Aloha
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868