Вялікі тэатр Беларусі: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 08.08.2018
- 10064
Беларускі Вялікі тэатр оперы і балета – белы будынак, падобны да касмічнага карабля, які прызямліўся на Траецкую гару ў Мінску. У новым выпуску серыі падкастаў пра горад – сумеснага праекта 34travel і МТС – зазірнем унутр карабля, за сцэну, і даведаемся, якія таямніцы захоўвае галоўны тэатр Беларусі.
Вялікі тэатр – адзіны оперны тэатр Беларусі і найвялікшая сцэнічная пляцоўка краіны. Яго будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры нацыянальнага значэння. Унутры грае музыка, зіхаціць пазалота і шамаціць чырвоны аксаміт. А сам будынак сыходзіць сваімі бетоннымі каранямі на пару дзясяткаў метраў пад зямлю – там, у прахалодзе, б'ецца яго механічнае сэрца.
Пампуй падкаст на рускай, рай сябрам-замежнікам на англійскай. Акунемся ў вытанчаную атмасферу тэатральнай магіі. Мастацтва натхняе, а натхненне вельмі пасуе гэтаму гораду, яго жыхарам і гасцям!
Над падкастам працавалі: Марыя Гуліна (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура, голас), Вольга Цяшкевіч (голас), KorneJ (саўнддызайн).
Музыка: Doug Maxwell - Cast of Pods, Verdi – Triumph March from "Aida", Dan Bodan - Anton, Peter Pringle - The Lyre Of Megiddo, Kevin MacLeod - Merry Go Distressed, Noel Griffin - Late Drive Home, П.И. Чайковский - Спящая красавица (Пролог: 3. Pas de six), У. Я. Солтан - Дзікае паляванне караля Стаха (Вальс)
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868