Брэст: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 08.05.2020
- 7616
У новым выпуску аўдыясерыяла пра Беларусь – сумеснага праекта 34 і МТС – мы паглыбляемся ў гісторыю старажытнага Брэста.
Летась Брэст з размахам адгуляў 1000-годдзе – такім шаноўным узростам у Беларусі могуць пахваліцца ўсяго некалькі гарадоў і мястэчак. Фактычна ўся гісторыя горада – гэта чарада разбуральных войнаў з кароткімі перыядамі зацішша. За сваю гісторыю ён шмат разоў быў разбураны да падмуркаў, але ўпарта паўставаў з руін і будаваўся наноў.
Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст… Тут умеюць жыць і дзейнічаць сёння, але не забываюць пра тое, што адбывалася на гэтых землях у папярэднія стагоддзі. У Брэсце ўважліва і ашчадна ставяцца да памяці, да ваеннай гісторыі і да ацалелай спадчыны, захоўваюць старыя традыцыі і ствараюць новыя. Цісні на play і выпраўляйся з намі на аўдыяэкскурсію па вуліцах горада.
Над падкастам працавалі:Антон Кашлікаў (тэкст), Вольга Цяшкевіч (голас), Барыс Нікалайчык (голас), Бажэна Гурленя (пераклад на англійскую), Plato Sound (саўнддызайн).
Фота: palasatka
Музыка: Joey Pecoraro – Jessica, Aaron Kenny – American Frontiers, Audionautix – High Tension, Audionautix – Temptation March, Sir Cubworth – Ceremonial Prelude, Aaron Kenny – Roundup on the Prairie, Ugonna Onyekwe – Destination Unknown, SYBS – Bittersweet, Twin Musicom – Hero's Theme, Nat Keefe & BeatMower – Creeping Spiders
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868