Віцебск: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 27.03.2020
- 8712
Працягваем даследаваць радзіму ў фармаце падкастаў. У мінулым сезоне сумеснага праекта 34mag і МТС мы распавядалі пра Мінск, яго таямніцы і месцы сілы. У новай серыі падкастаў прапануем прагуляцца па пяці абласных гарадах і паслухаць, якая гісторыя стаіць за кожным з іх.
Сённяшні падкаст прысвечаны Віцебску – гораду трох рэк і пяці пагоркаў, ушанаванаму Маркам Шагалам. Выпуск доўжыцца 12 хвілін. Ад зараджэння паселішча да мастацкай рэвалюцыі Малевіча, ад поўнай анігіляцыі ў час Другой сусветнай да культурнай тусоўкі нашых дзён, ад «Славянскага базару» да «Чердачка».
Слухай дарожку на рускай або на беларускай, рэкамендуй сваім сябрам in English і ніколі не блытай «Чорны квадрат» з «Чырвонай конніцай».
Над падкастам працавалі: Аляксандра Мурашка (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура, голас), Вольга Цяшкевіч (голас), Соня Гінзбург (пераклад на англійскую), Plato Sound (саўнддызайн).
Музыка: Aaron Kenny – English Country Garden, Grieg – Morning Mood, Au.Ra – Wandering and Floating, True Cuckoo – This is Not Jazz, Aakash Gandhi – Poisoned Rose, Bad Snacks м A Caring Friend, Unicorn Heads – Houston Vibes Score, Kevin MacLeod – Easy Jam, TrackTribe – New Morning
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868