Галоўная вуліца Мінска: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 20.07.2018
- 9588
Праспект Незалежнасці – гарадская артэрыя даўжынёй 15 кіламетраў, галоўная вітрына і гонар сталіцы. Разам з МТС мы працягваем серыю падкастаў пра Мінск. А значыць, проста зараз збіраем волю ў кулак, кладзем у заплечнік парачку бутэрбродаў і выпраўляемся ў дзівоснае падарожжа па вуліцы, што працяла ўвесь горад.
Ідэальная, шырокая і сонечная магістраль з палацамі, паркамі, фантанамі і набярэжнымі, увасобленая ўтопія – такім бачылі праспект Незалежнасці яго бацькі-заснавальнікі. Сцёрты з твару зямлі і адроджаны ў новым абліччы, пабудаваны практычна голымі рукамі, гэты архітэктурны феномен бударажыць уяўленне. Бо гэта не проста вуліца, гэта праспект-ідэя... праспект-мара... праспект-фантазія.
Пампуй падкаст на рускай або беларускай, рэкамендуй яго сваім сябрам in English. Адпраўляемся шукаць утопію разам!
Над падкастам працавалі: Павел Кірпікаў (саўнддызайн), Вольга Цяшкевiч (голас), Барыс Нікалайчык (рэдактура, голас, тэкст).
Музыка: Parvus Decree - Thoughts About Future, Dataveyes - Odd Romance, Kai Engel - Walking Barefoot On Grass, Kai Engel - Sunray PON IV, LG17 - If The Veins Are Closed The Hands Will Rot Away, Soni Ventorum Wind Quintet - Danzi Wind Quintet Op 67 No 3 In E-Flat Major 2 Andante Moderato and Menuetto Allegro, Sergey Cheremisinov - When You Leave, Kai Engel - Cold War Echo, La Pianista - Gnossienne 5 (Satie), Marco Trovatello - Molchen Aus Glas, Chris Zabriskie - That Hopeful Future Is All I've Ever Known, Dataveyes - Through The Gate
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868