Ян Карпаў, рэжысёр кліпа:
Я паставіў перад сабой дзве задачы. Атрымаць задавальненне ад здымак кліпа і не здымаць нічога спецыяльна пастановачнага, выдуманага. Выдатная гераіня стварыла пачуццёвую атмасферу, музыкі выканалі песню. Задачы вырашаны.
Мікалай Амелішко, гітарыст гурта:
Песню Like Never Before мы напісалі вельмі натуральным шляхам. Нехта прынёс рыф на рэпетыцыю, усе падыгралi. Яшчэ пару рэпетыцый, каб аформіць структуру, – і гатова. Не было ніякіх пакут, сумневаў і перапрадзюсавання.
Вадзім Хейфец, фронтмэн гурта:
Like Never Before была абраная не выпадкова. Гэта песня, якая адкрывае будучую EP Time. Таму кліп было вырашана здымаць менавіта на яе. У нас наогул да ўсіх нашых нешматлікіх запісаных кампазіцый ёсць «візуальныя спадарожнікі», і, спадзяюся, на новым відэа мы таксама не спынімся. Нягледзячы на асабіста маё нястомнае жаданне ўкласці сэнс у кожны кадр, на шчасце, у рэжысёра Яна Карпава быў іншы погляд на ўсю гэтую гісторыю. Ён прапанаваў і нам, і галоўнай гераіні «проста існаваць», ніяк не граючы. У выніку мы вельмі задаволеныя тым, што атрымалася. Што тычыцца Tok Rukoo – так, мы і сапраўды вяртаемся, як бы гэта іранічна ні гучала.






16 крутых беларускіх кліпаў, якімі мы ганарымся і раім паказваць сваім сябрам.
Калекцыя кліпаў пра гвалт, каб зразумець, наколькі ён бессэнсоўны. Шаснаццаць плюс!
Навошта пра сэкс казаць, калі можна паказаць? Не хвалюйся, гэта ўсяго толькі падборка sexy відэа, але 16+.
Прэм’ера мультыкультурнага гімна ўсім фэйкавым брэндам ад ізраільскіх хардстайл-фрыкаў Orgonite. Глядзі на сваім новенькім iPhonne.
Сара Токіна – пра тое, як пражываць страту і што дае нам усведамленне ўласнай канечнасці.
«Not Here Yet Not There Anymore» Arsis Nova.
Час стрэсці пыл з сямейнай фотахронікі.
Пра здраду, траўму і перараджэнне.
КАМЕНТАРЫ (2)
Соглашусь с предыдущим комментатором, на русском было бы лучше. Не в обиду, но английский у вас не очень приятный :(
Почему бы не петь на русском, Вадя? Это было бы прекрасно! Понравилось сведение, аранжировка тоже гуд.